Жорж Экгаўт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Катэгорыі
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22:
Аўтар шматлікіх натуралісцкіх і ўпадніцкіх паэмаў, фантастычных казак і навэляў, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у СССР меў славу «бэльгійскага Горкага». А ў самой Бэльгіі яго часта называлі "бэльгійскім Мапасанам". Ягоная сьмелая і скандальная гендарная і анархісцкая слава спрычынілася да невядомасьці гэтага аўтара ў нас.
 
Так, у 1899 годзе ён апублікаваў свой вядомы раман-утопію (сяньня сказалі б гендарную ўтопію) «Эксаль-Вігор», першы эўрапейскі раман, у якім сьмела, адкрыта, без забабонаў і кпінаў апісваецца гомасэксуальнае каханьне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясьцовасьцімясцовасьці, выспы, замку, дзе адбываюцца падзеі раману. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыза, месца для ўцёкаў. Такім парадкам, Жорж Экгаўт стаўся першым пісьменьнікам-змагаром і актывістам гомасэксуальнай справы больш за сто год таму<ref>Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html</ref>. Кніга выклікала скандал і суд. Дзякуючы ўмяшаньню вядомых францускіх пісьменьнікаў (Э. Заля, напрыклад) Жорж Экгаўд быў апраўданы. Па-беларуску ў перакладзе Ўладзіслава Гарбацкага даступная навэля Ж. Экгаўта "Татуіроўка" (''Le tatouage'')<ref>Жорж Экгаўт, Татуіроўка, http://prajdzisvet.org/texts/prose/tatuirouka.html</ref>.
 
Да ўсяго гэта не адзіная мастацкая спроба пісьменьніка агучыць і замацаваць гомасэксуальную тэму ў літаратуры і грамадзтве — ён піша іншыя эстэцкія, сьмелыя і надзвычай гомаэратычныя зборнікі навэляў, аповядаў: зборнік навэляў «Le Cycle patibulaire» («Злавесны цыкаль»), 1892, «Mes communions» («Мае спавяданьні»), 1895, раман «L'autre vue» («Іншае бачаньне»), 1904, «Voyous de Velours» («Аксамітавыя злодзеі»), 1904-1926. Некаторыя тэксты зьявіліся ў адным зборніку пасьля сьмерці пісьменьніка зусім нядаўна: напрыклад, вельмі гомаэратычныя навэлі «Le Quadrille du lancier» («Кадрыль улана»), 2015<ref>Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html</ref>.