Мэханіка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Скасаваньне праўкі 2204010 удзельніка 217.155.62.84 (гутаркі)
 
Радок 1:
'''Мэханіка''' ({{мова-grc|μηχανική}} — мастацтва будаваньня машынаў) — разьдзел фізыкі, які вывучае заканамеры мэханічнага руху і прычыны, што яго выклікаюць. Мэханіка падзяляецца ў сваю чаргу на [[кінэматыка|кінэматыку]], якая вывучае асаблівасьці руху целаў, і [[дынаміка|дынаміку]], якая высьвятляе, чаму целы рухаюцца пэўным чынам.
 
== Гісторыя ==
Зьвесткі з мэханікі вядомы з глыбокай старажытнасьці некалькі тысяч гадоў да нашай эры. Антычныя веды абагульніў [[Арыстотэль]], які ўвёў тэрмін «мэханіка» ў [[4 стагодзьдзе да н. э.|IV стагодзьдзі да н. э.]]. [[Архімэд]] дакладна сфармуляваў закон раўнавагі, на якім заснавана будова машынаў і законы раўнавагі плаваючых целаў. [[Галілео Галілей]] дасьледаваў асноўныя заканамернасьці руху целаў, на базе якіх [[Ісаак Ньютан]] сфармуляваў вядомыя законы мэханікі і надаў мэханіцы строгую форму. Далейшае разьвіцьцё мэханікі зьвязана з імёнамі [[Леанард Ойлер|Леанарда Ойлера]], [[Даніель Бэрнульлі|Даніеля Бэрнульлі]], [[Жан ля Рон д’Алямбэр|Жана д’Алямбэра]] (асноўныя працы па мэханіцы вадкасьці і газу), [[Жазэф Люі Лягранж|Жазэфа Люі Лягранжа]] (варыяцыйнае вылічэньне, аналітычная мэханіка). За працамі [[Альбэрт Айнштайн|Альбэрта Айнштайна]] пачаўся этап разьвіцьця рэлятывісцкай мэханікі. [[Людвіг Больцман]] і [[Джазая Ўілард Гібс]] зрабілі ўнёсак у статыстычную мэханіку, а [[Макс Плянк]] і [[Нільс Бор]] — у квантавую.
Радок 5 ⟶ 6:
== Глядзіце таксама ==
* [[Квантавая мэханіка]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category}}
 
{{Накід:Фізыка}}