Герб Румыніі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Выява Image:Coat_of_arms_of_the_Socialist_Republic_of_Romania.svg замененая на Image:Coat_of_arms_of_Romania_(1965–1989).svg карыстальнікам CommonsDelinker. Прычына: File renamed: [[:c:COM:FR#FR4|Crit
Радок 15:
[[Файл:Kingdom of Romania - Big CoA.svg|200пкс|Вялікі герб каралеўства Румынія|міні]]
Да 1866 году было некалькі варыянтаў гербу. У [[1866]] годзе пасьля абраньня [[Кароль I|Кароля]] князем Румыніі [[шчыт (зброя)|шчыт]] быў падзелены на чвэрці. У першай і чацьвертай быў намаляваны арол, а ў другой і трэцяй — зубар. Над шчытом разьмяшчаўся герб кіравальнай дынастыі — [[Гагенцалерны-Зігмарынгены|Гагенцалернаў-Зігмарынгенаў]]. Пасьля вайны за незалежнасьць на чацьвёртую чвэрць гербу быў зьмешчаны сымбаль [[Дабруджа|Дабруджы]] — дэльфіны, а на трэцюю — сымбаль [[Алтэнія|Алтэніі]] — залаты леў. Над шчытом была зьмешчаная [[сталёвая карона]], якая азначае [[сувэрэнітэт]] і незалежнасьць. Герб зьведаў зьмены ў [[1922]] годзе пасьля ўваходжаньня [[Трансыльванія|Трансыльваніі]] ў склад Румыніі. Тады герб Трансыльваніі быў зьмешчаны на чацьвёртую чвэрць, на трэцяй чвэрці стаў адлюстроўвацца аб’яднаны герб Банату і Алтэніі (мост і залаты леў), герб Дабруджы быў перанесены на ўстаўку. Герб быў зьмешчаны на грудзі каранаванага арла, як сымбаль лацінскага паходжаньня румынаў. Арол быў зьмешчаны на сіні шчыт са сталёвай каронай. Існавала тры вэрсіі: малы, сярэдні (з [[дэвіз]]ам і гербатрымальнікамі), вялікі (з плашчом).
[[Файл:Coat of arms of theRomania Socialist Republic of Romania(1965–1989).svg|150пкс|Герб Румынскай сацыялістычнай рэспублікі|міні]]
Пасьля [[1948]] году, калі да ўлады прыйшлі камуністы, герб і сьцяг былі замененыя. Герб стаў выкананы па ўзоры іншых сацыялістычных краінаў. Гэта быў пэйзаж (лес, узыходзячае сонца паміж горамі), апраўлены каласамі пшаніцы, перавязанымі стужкай колераў сьцягу. Да [[1989]] году ён тройчы зьмяняўся. У першы раз адразу пасьля [[1948]] году (пры абвяшчэньні рэспублікі), другі раз — у 1956 (дададзеная [[чырвоная зорка]]) і канчаткова ў 1966, калі Румынія перастала быць Народнай Рэспублікай, а стала Сацыялістычнай Рэспублікай. Герб зьмяшчаўся ў цэнтар сьцягу.