Русіфікацыя Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 145:
 
[[Файл:Jozef Siemaszko..jpg|250пкс|значак|[[Ёсіф Сямашка]]]]
 
У 1864 сваіх годзе ў сваіх [[Лісты з-пад шыбеніцы|лістах з-пад шыбеніцы]] [[Кастусь Каліноўскі]] пісаў пра тое, што:
{{цытата|Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу.<ref>''Кастусь Каліноўскі.'' [https://knihi.com/Kastus_Kalinouski/Pismy_z-pad_sybienicy.html Пісьмы з-пад шыбеніцы. Ліст першы.]</ref>}}
 
Па здушэньні [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]] улады Расейскай імпэрыі зачынілі і перавялі ў [[Пецярбург]] адзіную на той час вышэйшую навучальную ўстанову на этнічнай беларускай тэрыторыі — [[Горы-Горацкі земляробчы інстытут]]<ref name="hb289">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 289.</ref>. Апроч таго, яны звольнілі ўсіх настаўнікаў каталіцкай веры, а на іхнае месца паставілі выхадцаў з уласна Расеі<ref name="hb290"/>. Намаганьнямі [[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі]] ([[Расейская праваслаўная царква|Маскоўскага патрыярхату]]) у беларускіх вёсках адкрылася вялікая колькасьць пачатковых царкоўна-прыходзкіх школаў, адукацыя ў якіх мела падкрэсьлена рэлігійна-русіфікатарскую скіраванасьць<ref name="hb290">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 290.</ref>. Беларускіх дзяцей выхоўвалі на аснове русіфікатарскіх ідэяў у духу хрысьціянскай пакорлівасьці расейскім уладам<ref name="historyja262">{{Літаратура/Гісторыя Беларусі (у кантэксьце сусьветных цывілізацыяў)|к}} С. 262.</ref>. Ні ў адной іншай частцы Расейскай імпэрыі пачатковая адукацыя ня мела такой рэлігійна-русіфікатарскай скіраванасьці, як у Беларусі<ref name="historyja262"/>.