Дзёньнік будучыні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 104:
'''Калюда Цукісіма''' ([[Японская мова|яп.]] 月島狩人 ''Цукісіма Калю:да'') — уладальнік дзясятага дзёньніка будучынi «Дзёньнік разьвядзеньня» ([[Японская мова|яп.]] 飼育日記 ''Сііку Нікі''). Ён любіць сваіх собакаў, корміць іх біфштэксамі з трыццацігадовым віном, сам жа здавольваецца локшынай хуткага прыгатаваньня. Ягоны дзёньнік кіруе ягонымі собакамі й паведамляе, што яны выявяць. З дапамогай сваіх собакаў ён займаўся забойствамі людзей, пакуль на яго ня выйщаў Ару. У выніку ягоныя сабакі былі пераможаныя, а сам ён забіт уладальнікам чацьвёртага дзёньніка, Кэйга.
 
'''Джон Бакус''' ([[Японская мова|яп.]] ジョン・バックス ''Дзён Бакусу'') ёсьць уладальнік адзінаццатага дзёньніка будучыні «The watcher» і мэр горада. Хоць ідэя ўладкаваць спаборніцтва з выкарыстаньнем дзёньнікаў будучыні належыць Дэусу, ідэя аб стварэньні саміх дзёньнікаў належыць Джону. Ён і Дэус распрацавалі шэраг прататыпаў дзёньнікаў будучыні, розным чынам назіраючых за іншымі ўладальнікаі дзёньнікаў. Вянком тварэньня стаў дзёньнік Джона, які дазваляе бачыць прадказаньня іншых дзёньнікаў. Сваёй мэтай Джон ставіў стварэньне новага чалавецтва, нададзенага сілай бога. Да таго часу, пакуль сіла ягонага дзёньніка заставалася таямніцай, ён быў непераможным праціўнікам. Аднак, пасьля таго, як сіла ягогага дзёньніка была раскрытая, уладальнікі дзёньнікаў пачалі наўмусна запісваць у іх хлусьню, і Джон стаў абмежаваны прадказаньнямі дзёньнікаў сваіх падпарадкаваных, якія атрымалі асобнікі восьмага дзёньніка будучыні. Падчас сутычкі зь іншымі уладальнікамі дзёньнікаў ён схаваўся ў банкаўскам хранілішчы, якое не брала нават выбухоўка Мінэнэ. Аднак, лічачы Юна самазванкай, ён занядбаў тым фактам, што ключом да дзьвярэй сховішча зьяўляецца сятчаткасеткавіца вока чальца сям’і Ґасай. У выніку ён быў забіт Юна.
 
'''Ямоцу Хірасака''' ([[Японская мова|яп.]] 平坂黄泉 ''Хірасака Ямоцу'') — уладальнік дванаццатага дзёньніка будучыні, «Дзёньнік справядлівасьці» ([[Японская мова|яп.]] 正義日記 ''Сэйґі Нікі''). Абсалютна сьляпы, аднак мае выдатны слых. Паводле ўласнага апісаньню, калі Цубакі мае тысячу вачэй, то ён мае тысячу вушэй. Ягоны дзёньнік ёсьць дыктафон, які прадказвае добрыя дзеі, якія трэба зьдзейсьніць Ямоцу. У якасьці зброі выкарыстоўвае загіпнатызаваны людзей. Ягонае мэтай была Цубакі й дзеля гэтага ён быў гатовы дапамагчы Мінэнэ, зыходзячы з таго, што на фоне Цубакі тэрарыст — досыць милае стварэньне. У выніку, атрымаўшы прадказаньнее ўласнае сьмерці, загінуў ў беспасьпяховай спробе падарваць сябе разам з Цубакі.