Дзевінскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пасьлядоўнасьць назваў
Радок 6:
== Гісторыя ==
Першае ўмацаваньне на месцы Дзевіна зьявілася яшчэ ў [[Рымская імпэрыя|рымскія часы]] і было адным з умацаваньняў абарончай сыстэмы Лімэс Раманус. [[Вялікая Маравія|Вялікамараўскі]] замак Дзевін упершыню згадваецца ў [[864]] годзе ў фульдзкім летапісе як «Довіна». Замак іграў важную ролю ў абароне [[Вялікая Маравія|Вялікай Маравіі]] ад франкаў. Пасьля падзеньня Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэньне, але ў [[13 стагодзьдзе|XIII ст]]. ізноў стаў іграць важную ролю падчас сутыкненьняў [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]]. У [[15 стагодзьдзе|XV ст]]. замак быў пашыраны. У [[16 стагодзьдзе|XVI ст]]. сям’я [[Батары]] значна ўмацавала замак. У [[18 стагодзьдзе|XVIII ст]]., у сувязі з паражэньнем [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] замак перастаў іграць важную ролю і быў занядбаны. У [[1809]] годзе [[Напалеон I Банапарт|напалеонаўская]] армія ўзарвала замак. У [[19 стагодзьдзе|XIX ст]]. разваліны Дзевіна, былой вялікамарўскай цьвердзі сталі легендарным месцам.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Devín_Castle}}
 
{{Замкі і палацы Славаччыны}}