Крыланавыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Крыланавыя | Выява = Little Red Flying Foxes.jpg | П...'
 
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
| Мапа = Worldwide distribution of Pteropodidae.jpg
}}
'''Крыланавыя''' (Pteropodidae) — сямейства клясы [[Сысуны|сысуноў]], уключае каля 46 родаў і 200 відаў. Сямейства мае трапічнае і субтрапічнае распаўсюджаньне ў Афрыкі, Азіі, Аўстраліі, на астравах рэгіёну. Крыланавыя звычайна сустракаюцца ў лясах; некалькі відаў насяляюць саванавыя месца пражываньня. Жывуць адзінкава альбо невялікімі групамі. У асноўным яны адпачываюць на дрэвах і ў меншай ступені выкарыстоўваюць пячоры і шахты. Крыланавыя — пладаедныя і нектараедныя; некаторыя віды таксама ядуць кветкі расьлінаў. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама змеі і буйныя яшчаркі могуць паляваць на крыланавых. Крыланавыя, як вядома, жывуць не менш за 30 гадоў, як у няволі, так і ў дзікай прыродзе. Члены сямейства ўключаць самых буйных кажаноў вагой да 1.5 кг і размахам крылаў да 1.2 м; але ёсць і малыя — вагой 13 г і размахам крылаў 245 мм. Лыч адносна доўгі, вочы вялікія, вонкавыя вушы простыя. Роды ''Nyctimene'' і ''Paranyctimene'' ёсць выключэньнем, бо ўтрымліваюць трубчастыя адтапыраныя ноздры. Крыланавыя важныя для распаўсюджваньня і апыленьня эканамічна важных расьлінаў<ref name="ADW">{{Спасылка |аўтар=Luzynski, K.; E. Sluzas and M. Wallen |дата публікацыі=2009 |url=https://animaldiversity.org/accounts/Pteropodidae/ |загаловак=Pteropodidae |выдавец=Animal Diversity Web |дата доступу=26.02.2021 |мова=en |камэнтар= }}</ref><ref name="Mammalogy">{{Кніга |аўтар=Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. |загаловак=Mammalogy |спасылка=http://books.google.com.ua/books?id=LD1nDlzXYicC&pg=PA266 |выдавецтва=Jones & Bartlett Learning |год=2011 |том= |старонкі=266–269 |старонак=750 |сэрыя= |isbn=9780763762995 }}{{ref-en}}</ref>.
 
== Крыніцы ==