Крыланавыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Крыланавыя | Выява = Little Red Flying Foxes.jpg | П...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:06, 26 лютага 2021

Крыланавыя (Pteropodidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае каля 46 родаў і 200 відаў. Сямейства мае трапічнае і субтрапічнае распаўсюджаньне ў Афрыкі, Азіі, Аўстраліі, на астравах рэгіёну. Крыланавыя звычайна сустракаюцца ў лясах; некалькі відаў насяляюць саванавыя месца пражываньня. Жывуць адзінкава альбо невялікімі групамі. У асноўным яны адпачываюць на дрэвах і ў меншай ступені выкарыстоўваюць пячоры і шахты. Крыланавыя — пладаедныя і нектараедныя; некаторыя віды таксама ядуць кветкі расьлінаў. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама змеі і буйныя яшчаркі могуць паляваць на крыланавых. Крыланавыя, як вядома, жывуць не менш за 30 гадоў, як у няволі, так і ў дзікай прыродзе. Члены сямейства ўключаць самых буйных кажаноў вагой да 1.5 кг і размахам крылаў да 1.2 м; але ёсць і малыя — вагой 13 г і размахам крылаў 245 мм. Лыч адносна доўгі, вочы вялікія, вонкавыя вушы простыя. Роды Nyctimene і Paranyctimene ёсць выключэньнем, бо ўтрымліваюць трубчастыя адтапыраныя ноздры[1][2].

Крыланавыя
Pteropus scapulatus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаКрыланавыя
Бінамінальная намэнклятура
Pteropodidae
Gray, 1821
Арэал

Крыніцы

  1. ^ Luzynski, K.; E. Sluzas and M. Wallen (2009) Pteropodidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 26.02.2021 г.
  2. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 266–269. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)