Інстытут літаратуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
Радок 29:
У сярэдзіне 1954 году на базе сэктару беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры ў Інстытуце літаратуры і мастацтва быў створаны сэктар рукапісаў і выданьняў, што было выклікана патрэбамі больш інтэнсіўнай і шырокай падрыхтоўкі збораў твораў беларускіх пісьменьнікаў. Папоўнены новымі сіламі (у 1960 годзе ў ім працавала 14 чалавек, у тым ліку А. Коршунаў, Э. Гурэвіч, [[Міхась Мушынскі|М. Мушынскі]]), сэктар атрымаў магчымасьць разгарнуць больш актыўную працу па зборы, вывучэньні і выданьні беларускай літаратурнай спадчыны. Пачалася падрыхтоўка, а затым і выданьне новых шматтомных збораў твораў Янкі Купалы (1961—1964) і Якуба Коласа (1961—1964), былі выдадзеныя выбраныя творы Максіма Багдановіча (1957) і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (1958), зборнік «Беларускія пісьменьнікі другой палавіны ХІХ ст.» (1956). Гэтая праца стала своеасаблівай навуковай школай падрыхтоўкі нацыянальных кадраў тэкстолягаў, а яе практычныя вынікі мелі важнае навукова-асьветніцкае і агульнакультурнае значэньне.
 
У 1957 на базе аддзелаў мастацтвазнаўства Інстытуту літаратуры і мастацтва і аддзелаў этнаграфіі і фальклёру [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] быў створаны [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру]].
 
=== Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы (1957—2007) ===