Масаж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 37:
 
Крыжападобнае пагладжваньне звычайна выкарыстоўваецца ў спартовым масажы і ўжываецца пры масажаваньні канцавінаў. Праводзяць таксама крыжападобнае пагладжваньне ў сыстэме рэабілітацыі пасьля цяжкіх хваробаў і апэрацыяў. У гэтых выпадках можна рабіць крыжападобныя пагладжваньні сьпіны, лагва, вобласьці галаў, задніх паверхняў ног. Дапамагаюць крыжападобныя пагладжваньні ў прафіляктыцы пролежняў. Пры выкананьні крыжападобнага пагладжваньня ручыцы трэба сашчапіць у замок і абхапіць масажаваную паверхню. Выконваецца такое пагладжваньне ўнутранымі паверхнямі далоняў абедзьвюх рук. Гладжаньне — прыём мяккі і далікатны, таму яго часта выкарыстоўваюць у дзіцячым масажы. Выкарыстоўваюць гладжаньне таксама для масажу скуры і цягліцаў [[твар]]у і шыі, а таксама пры масажы сьпіны, жывата і падэшваў. Гладжаньне з абцяжарваньнем выкарыстоўваецца для масажаваньня ўнутраных органаў. Выконваецца гладжаньне адной альбо дзьвюма рукамі. Пальцы рук варта сагнуць у пястна-фалангавых суставах пад простым кутом. Калі гладжаньне трэба правесьці з абцяжарваньнем, варта на сьціснутыя ў кулак пальцы адной рукі накласьці ручыцу другой.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Мэдыцына]]