Ідэалёгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 1:
'''Ідэалёгія''' — сыстэма палітычных, праўных, рэлігійных, маральных, эстэтычных і філязофскіх поглядаў і ідэяў, якія фармуюць сьветаадчуваньне пэўнай сукупнасьці людзей ці асобнага індывіда ў адносінах да [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]] ці адзін да аднаго. Ідэалёгія служыць для таго, каб альбо прапанаваць зьмены ў [[грамадзтва|грамадзтве]] або для захаваньня адданасьці вызначанага набору ідэалаў, калі ў грамадзтве ўжо склаўся [[канфармізм]]. Ідэалёгія зьяўляецца сукупнасьцю абстрактных прынцыпаў, якімі грамадзтва карыстаецца ў трактоўцы грамадзкіх справаў, і, такім чынам, яна займае бачнае месца ў [[палітыка|палітыцы]]. Кожная палітычная ці [[эканоміка|эканамічная]] тэндэнцыя грунтуецца на пэўнай ідэалёгіі, бяз возірку на тое, выказана яна відавочна ў пэўнай абдуманай сыстэме ці не. Ідэалёгія гэта тое, як грамадзтва бачыць і інтэрпрэтуе сьвет. Згодна [[Поль Рыкёр|Полю Рыкёру]], ідэалёгія выступае скажэньнем [[рэчаіснасьць|рэчаіснасьці]], легітымізацыяй сыстэмы [[улада|ўлады]], інтэграцыяй сьвету ў нешта цэльнае з дапамогаю сымбалічных сыстэмаў, іманэнтных [[дзеяньне|дзеяньню]]. Ідэалёгія імкнецца ўзаконіць аўтарытэт улады й парадку: улады — у сэнсе герархічных адносінаў між кіраўнікамі і падначаленымі; парадку — у сэнсе арганічных адносінаў між цэлым і часткаю.
 
Палітычная ідэалёгія, як і любая іншая, складаецца спантанна або ствараецца адмыслова з набору [[ідэалягема]]ў з мэтай выкананьня ёю галоўнай функцыі, а менавіта: забясьпечваць праходжаньне працэсаў у ахопліваемай ёю вобласьці ў найболей эфэктыўным рэжыме й складнасьці, з вызначаным зададзеным ёю ўтрыманьнем, калі апошняя ўмова ўваходзіць у ідэалёгію, як складальны ейны атрыбут. Варта адрозьніваць ідэалёгію наогул, ад палітычнай у прыватнасьці<ref>[https://web.archive.org/web/20200930141552/http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=372 Гаравец А. Школа паслухмянай ідэалогіі]. Рэгіянальны партал. Сьветлагорск</ref>. Тым больш ад зьмястоўных інтэрпрэтацыяў ейных ідэалягемаў або сувязяў.
 
Першапачаткова тэрмін быў уведзены ў [[Францыя|Францыі]] ў канцы XVIII стагодзьдзя [[Антуан Дэсьцют дэ Трасі|Антуанам Дэсьцютам дэ Трасі]], які разам з [[Эт’ен Бано дэ Кандыльяк|Эт’енам дэ Кандыльякам]] спрабаваў стварыць навуку аб агульных прынцыпах фармаваньня ідэяў і асноваў чалавечага веданьня. Гэтыя мысьляры спрабавалі зрабіць уплыў на палітыку, якая праводзілся [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]], які лічыў, што яны спрабуюць замяніць палітычную рэальнасьць абстрактнымі сьцьвярджэньнямі, і нэгатыўна паставіўся да высунутых прапановаў.