Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Управа: +Трасянка і ёсьць блытаніна
W (гутаркі | унёсак)
Радок 302:
Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за стварэньне артыкулаў у рамках [[Вікіпэдыя:Праект:Дзяржаўныя інстытуцыі Беларусі]]. Зьвяртаюся з нагоды выкарыстаньня Вамі [[Трансьлітарацыя|трансьлітарацыі]] з расейскай «Упраўленьне» замест беларускага слова «Управа» ў назвах артыкулаў, такіх як [[Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама]] і падобных выпадках. Варта кіравацца прыкладам [[Управа па барацьбе з наркотыкамі]] і адпаведнымі слоўнікамі — 1) [http://slounik.org/bnt10 Тэрмінолёгія права. Менск: Інбелкульт, 1926.] (Беларуская навуковая тэрміналёгія): «2. Административно-финансовое управление — [http://slounik.org/bnt10/l1_5 Адміністрацыйна-фінансавая ўправа]»; 2) [http://slounik.org/bnt25 Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927.] (БНТ): «48. военно-хозяйственное управление — [http://slounik.org/bnt25/l3_15/3 вайскова-гаспадарчая управа]». Урэшце ў вышэйзгаданым слоўніку права БНТ: «8. управление — [http://slounik.org/bnt11/l20 управа]». Буду ўдзячны за адпаведныя зьмяненьні ў [https://xtools.wmflabs.org/pages/be-tarask.wikipedia.org/Ясамойла?uselang=be-tarask назвы] раней створаных Вамі артыкулаў з памылковай назвай «упраўленьне». Таксама, паводле [[БКП]], у [[Родны склон|родным склоне]] тэрмін «аблвыканкам» варта пісаць як «аблвыканкам''у''», тое самае «раён» — «раёну». З найлепшымі пажаданьнямі,--[[Удзельнік:W]] 19:58, 20 лютага 2021 (UTC+3)
: Людзі будуць блытацца ў назвах, калі мяняць назвы арганізацыяў. [[Удзельнік:Ясамойла|Ясамойла]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ясамойла|гутаркі]]) 16:56, 22 лютага 2021 (+03)
::Людзі, у тым ліку і Вы, ўжо блытаюцца ў назвах, бо пішуць [[трасянка]]й упраўленьне замест управа па-беларуску. Калі ласка, трымайцеся [[Вікіпэдыя:Культура мовы]]. Таксама назву арганізацыі ў арыгінале магчыма пазначаць у дужках пры дапамозе [[Шаблён:Мова-наркамаўка]]--[[Удзельнік:W]] 20:42, 22 лютага 2021 (UTC+3)