Вераскава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дзеля пераносу файлу
дНяма апісаньня зьменаў
Меткі: Візуальная праўка Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 53:
 
== Гісторыя ==
На пачатку XVI стагоддзя маёнтак належаў гаспадарскаму маршалку Юр'ю Юр'евічу Неміровічу. У 1541 г. адышоў Настассі Глябовічавай, дачцэ Вацлава Неміровіча і жонцы Мікалая Глябовіча, сына полацкага ваяводы Станіслава Глябовіча. У 1557 г. быў запісаны яе дачцэ Раіне Красоўскай. У дакуменце 1557 г. прыгадваюцца баяры-шляхта Іван і Ісай Князевічы і Якуб Андрэевіч Калечыц (Каліціч) Хадасовіч, які служыў ураднікам, ці намеснікам вераскоўскім і меў ад Глябовічавай зямельнае наданне Калечыцы. У 1567 г. Вераскава належала Рэгіне Насілоўскай, якая выстаўляла з маёнтка ў войска ВКЛ васалаў-коннікаў у панцырных узбраенні, або "па-казацку". У наступныя гады Вераскава перайшло да ваяводы полацкага Станіслава Давойны, а ў 1576 г. да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла Рудога. У XVII стагоддзі цэнтр вераскоўскай воласці ў складзе маёнтка Далятычы князёў Радзівілаў.
 
6 траўня 2004 году ў зьвязку зь ліквідацыяй [[Вераскоўскі сельсавет|Вераскоўскага сельсавету]] вёску перадалі ў [[Любчанскі пасялковы савет]]<ref>[http://pravo.by/pdf/2004-84/2004-84(003-032).pdf Решение Гродненского областного Совета депутатов от 6 мая 2004 г. № 60 «О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района»]{{Ref-ru}}</ref>.