Аляксей Аляксеевіч Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 32:
У 1930—1932 гадах прызначаны кіраўніком Ніжне-Волскага краявога аддзела працы. З 1932 году быў пераведзены ў [[Масква|Маскву]], на пасаду інструктара маскоўскага гаркаму ВКП(б). З 1933 да 1937 году быў першым сакратаром Кіраўскага раённага камітэту ВКП(б) Масквы. Адначасова з 29 траўня 1937 да 11 жніўня 1937 году выконваў абавязкі другога сакратара Маскоўскага гаркаму ВКП(б).
 
З 11 жніўня 1937 году да 18 чэрвеня 1938 году Волкаў — в. а. першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі і адначасова сябра бюро ЦК КП(б) Беларусі<ref>[http://proekt-wms.narod.ru/states/belorusia.htm //Руководители Беларуси]</ref>. Пад час яго кіраваньня па БССР пракацілася хваля рэпрэсіяў. Па сьведчаньнях, Волкаў не займаўся кіраўніцтвам, а быў памагатым НКУС і гэты абавязак выконваў з задавальненьнем<ref>[https://web.archive.org/web/20160305013943/http://jivebelarus.net/history/new-history/defeat-national-resist.html?page=7 //С. Кандыбовіч — Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі]</ref>.
 
{{Цытата|Новы сакратар ЦК партыі Волкаў быў грубым дэспатам з прыёмамі чэкіста першых гадоў савецкага ладу. Малакультурны і бессаромны ў выразах, ён рабіў адмоўнае ўражаньне. Час праводзіў у выступленьнях на розных сходах, дзе «граміў» ворагаў народу. Направа і налева прыпісваў абраным ахвярам разнастайныя злачынствы, галоўным чынам шпіянаж і шкодніцтва. Пасьля такой характарыстыкі агентам НКУС заставалася толькі падбіраць ахвяры і накіроўваць іх у скляпеньні. Давялося чуць аповед аднаго прафэсара па скураных захворваньнях Пракапчука. На сходзе мэдыцынскіх работнікаў у сваім выступленьні Волкаў абвінаваціў прафэсара ў распаўсюджваньні сярод пацыентаў вэнэрычных хваробаў з мэтай шкодніцтва. А між тым, з савецкага пункту погляду прафэсар Пракапчук менш за ўсё выклікаў сумненьняў у палітычнай добранадзейнасьці. У мінулым партызан савецка-польскай вайны, пасьля заканчэньня мэдыцынскага інстытуту як надзейны чалавек і камуніст, як спэцыяліст, што падаваў надзеі, ён быў камандзіраваны ў Парыж для ўдасканаленьня па спэцыяльнасьці. Пасьля абвінавачваньня на сходзе Волкаў не дазволіў Пракапчуку выступіць з апраўданьнем.|С. Кандыбовіч}}