Дар’я Чульцова: розьніца паміж вэрсіямі

беларуская журналістка
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:29, 18 лютага 2021

Дар’я Чульцова (нар. 20 лістапада 1997 г.) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія

Нарадзілася ў Шклове, скончыла Гісторыка-філялягічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ім. Куляшова па спэцыяльнасьці «журналістыка»[1].

У 2020 годзе працавала на тэлеканале «Белсат», асьвятляючы масавыя пратэсты, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі.

15 лістапада 2020 г. затрыманая падчас стрыму з пратэстаў. Да лютага ўтрымоўвалася ў СІЗА №1. Разам з калегай-журналісткай Кацярынай Андрэевай Была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[2]. Прызнаная палітычным вязьнем з боку беларускіх праваабарончых арганізацый[3] Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[4].

18 лютага 2021 г. судзьдзя Фрунзенскага раёну г. Менску Натальля Бугук прысудзіла Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[5].

Пасьля вынясеньня прысуду прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[6].

Спасыкі