Паэтыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя паэтыкі: кірылічная „і“
 
Радок 14:
Найвышэйшае дасягненьне тэарэтыка-літаратурнай думкі Беларусі, Літвы і Польшчы XVII—XVIII стагодзьдзяў — працы (на лацінскай мове) М. К. Сарбеўскага «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамэр» і «Курс паэтыкі», у аснову якіх ляглі лекцыі, прачытаныя аўтарам у [[Полацак|Полацку]] ў 1617—1620 гг. Сарбеўскі прыйшоў да арыгінальных высноваў пра сутнасьць літаратуры, яе месца сярод розных відаў мастацтва, пра суадносіны формы і зьместу, кампанэнты формы, пра паэтычныя жанры і інш. Нарматыўная паэтыка Сарбеўскага паяднала тэарэтычныя палажэньні [[Адраджэньне|эпохі Адраджэньня]] і [[барока]], вызначыла кірунак далейшага разьвіцьця навукі пра літаратуру і самой мастацкай літаратуры Беларусі. У 1786 г. у [[Магілёў|Магілёве]] выйшла кніга «Пра мастацтва паэзіі» Ф. Пракаповіча, у якой абгрунтоўваліся прынцыпы [[клясыцызм]]у.
 
XIX стагодзьдзе не пакінула значнага сьледу ў беларускай паэтыцы. Найбольшую значнасьць маюць хіба што выказваньні [[Ян Чачот|Я. Чачота]] пра сілаба-танічны верш і [[Іван Насовіч|IІ. Насовіча]] пра народнае вершаваньне.
 
На пачатку XX ст. да паэтыкі зьвярнуўся [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]]. Яго меркаваньні пра еднасьць формы і зьместу, пра г. зв. навуковую паэзію і інш. мелі і маюць прынцыповае значэньне для тэорыі беларускага вершаванага слова. Беларуская функцыянальная паэтыка папоўнілася ў 20-я гады ХХ ст. працамі А. Вазьнясенскага «Паэтыка М. Багдановіча» (Коўна, 1926), Я. Барычэўскага «Тэорыя санэту» і «Паэтыка літаратурных жанраў» (Мн., 1927), грунтоўным артыкулам [[Уладзімер Дубоўка|У. Дубоўкі]] «Рыфма ў беларускай народнай творчасьці» (1927).
 
Сыстэматычныя дасьледаваньні па паэтыцы пачаліся з 60-х гадоў ХХ ст. З гэтага часу ў Беларусі пачынаецца вывучэньне мэтрыкі і рытмікі верша (IІ. Ралько, М. Грынчык, [[Вячаслаў Рагойша|В. Рагойша]], А. Кабаковіч, В. Ярац, У. Славецкі), яго кампазыцыйных асаблівасьцей і слоўна-паэтычнай вобразнасьці (А. Яскевіч, Я. Шпакоўскі); дасьледчыкі зьвяртаюцца да паэтыкі асобных жанраў: прыказак і прымавак (М. Янкоўскі), загадак ([[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]]), песень ([[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]]. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975, [[Арсень Ліс|А. Ліс]], Л. Салавей, [[Валянціна Коўтун|В. Коўтун]]), дзіцячага фальклёру (Г. Барташэвіч. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклёру. Мн., 1976). Зьявіліся таксама спэцыяльныя дасьледаваньні пра паэтыку [[Максім Танк|М. Танка]] (В. Рагойша. Паэтыка Максіма Танка. Мн., 1968), [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]] (А. Кабаковіч. Паэзія Максіма Багдановіча. Мн., 1978), некаторых іншых пісьменьнікаў (Стыль пісьменніка. Мн., 1974). Выйшла некалькі вучэбных дапаможнікаў па агульнай паэтыцы для студэнтаў і школьнікаў: «Основы советского литературоведения» IІ. Гутарава (2-е выд. Мн., 1967), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1982), «Вопросы теории литературы» М. Палкіна (2-е выд. Мн., 1979), «Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства» А. Майсейчыка (Мн., 1980). Створана некалькі літаратуразнаўчых слоўнікаў: «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» А. Макарэвіча (2-е выд. Мн., 1969), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1996).
 
Разам з тым беларускія літаратуразнаўцы амаль не зьвяртаюцца да гістарычнай і параўнальнай паэтыкі. Беларуская паэтыка разьвіваецца ў рэчышчы ўсёй эўрапейскай паэтыкі, якая стаіць сёньня на мяжы [[эстэтыка|эстэтыкі]], [[літаратуразнаўства]], [[мовазнаўства]], выкарыстоўвае асобныя палажэньні [[матэматыка|матэматыкі]], [[кібэрнэтыка|кібэрнэтыкі]], тэорыі інфармацыі, [[сэміётыка|сэміётыкі]]. Аднак адзіная мэтодыка дасьледаваньня яшчэ не выпрацавана. Большасьць вучоных, абапіраючыся на дасягненьні гуманітарных і дакладных навук, выступаюць супраць схематызацыі жывых літаратурных зьяваў, што назіраецца ў сучасным структуралізьме, імкнуцца вывучаць элемэнты формы неад’емна ад зьместу твора.