Юрка Геніюш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыі, стыль, вікіфікацыя, дапаўненьне
Радок 10:
| Мова = беларуская
}}
'''Юрка Геніюш''' (21 кастрычніка 1935, [[Зэльва]], [[гміна Зэльва]], [[Ваўкавыскі павет]], [[Беластоцкае ваяводзтва]], [[Польская Рэспубліка]]  — 21 лістапада 1985, [[Беласток]], [[Польская Народная Рэспубліка]])  — беларускі [[паэт]] і [[пісьменьнік]]. Сын [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]] і [[Янка Геніюш|Янкі Геніюш]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 р.року уў [[Зэльва|Зэльве]] ў [[Ваўкавыскі павет (1921—1939)|ВаўкавыскімВаўкавыскага павецепавету]] [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтва]] ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай РэспубліцыРэспублікі]] (цяпер  — [[Гарадзенская вобласьць]]) у сям’і паэткі [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]] і лекара [[Янка Геніюш|Янкі Геніюша]]. Бацькі эмігравалі ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]], у [[Прага|Прагу]]. Менавіта там прайшло дзяцінства Юркі Геніюша ў атмасфэры беларушчыны, якой быў напоўнены эмігранцкі дом бацькоў. Навучаўся ў пачатковай школе пры расейскай гімназіі, пасьля ў чэскай гімназіі.
 
У 1948 року [[Ларыса Геніюш|Ларысу Геніюш]] з мужам [[Янка Геніюш|Янкам]] арыштавалі ў Чэхаславаччыне, каб выдаць [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|саветам]], але дванаццацігадовага Юрку ўдалося пераправіць да сваякоў у [[Польская Народная Рэспубліка|Польшчу]]. Бацькі былі рэпрэсаваныя, высланыя ў [[ГУЛаг|канцлягер]]. Нярэдка прыязджаў у [[Зэльва|Зэльву]], дзе з 1956 року жылі бацькі. Навучаўся ў вячэрняй школе і працаваў ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]], [[Глівіцы|Глівіцах]]. У 1957 р.року зьехаў на [[Беластоцкае ваяводзтва (1975—1998)|Беласточчыну]]. Вывучыўся на дзіцячага лекара ў [[Мэдычная акадэмія (Беласток)|Мэдычнай акадэміі]] ў [[Беласток]]у. Здабыў вядомасьць як [[Пісьменьнік|літаратар]]. Працаваў лекарам у в. [[Гарадок (Беластоцкі павет)|ГарадкуГарадок]] [[Беластоцкае ваяводзтва (1975—1998)|Беластоцкага ваяводзства]], з 1981-га року — у Беластоку. Сябраваў зь пісьменьнікам [[Сакрат Яновіч|Сакратам Яновічам]].
 
Ён увесь час адчуваў пільную ўвагу [[Міністэрства грамадская бясьпекі ПНР|спэцслужбаў]], сьведкамі чаго былі [[Уладзімер Аляксеевіч Арлоў|Ўладзімер Арлоў]] і [[Міхась Скобла]] на пахаваньні [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]]. На другі дзень пасьля пахаваньня маці ў хаце Геніюшаў адбыўся ператрус зь удзелам старшыні пасялковага савету й яго памагатых, якіх прыслалі дасьледаваць архіў паэткі, каб знойдзеныя доказы «антысавеччыны» даставіць [[КДБ СССР|спэцслужбам]]. Юрка Геніюш у роспачы тэлефанаваў у [[Менск]] [[Адам Мальдзіс|Адаму Мальдзісу]], а той  — [[Алесь Адамовіч|Алесю Адамовічу]], які меў сувязі ў [[ЦК КПБ]]. У выніку архіў Ларысы Геніюш удалося захаваць. Поўны архіў Ларысы Геніюш захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]], куды яго перадаў Юрка Геніюш у 1983 року. Паводле [[Тацьцяна Жук|Тацьцяны Жук]], загадчыцы гэтага адьдзелу, Юрка Геніюш напісаў своеасаблівы [[тэстамэнт]], згодна зь якім творчая частка дакумэнтаў 20 гадох нікому не выдавалася, толькі зь дазволу сябраў камісіі па літаратурнай спадчыне, а перапіска наогул  — 25 гадох.
 
Памёр 21 лістапада 1985 г.року уў Беластоку[[Беласток]]у пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны на [[Праваслаўныя могілкі ў Беластоку|Праваслаўных могілках парафіі Ўсіх сьвятых у Беластоку]].
 
== Творчасьць ==
20 кастрычніка 1963 р.року дэбютаваў на старонках «[[Ніва (газэта)|Нівы]]» ([[Беласток]]) апавяданьнем «Прыкметы». У 1965 р.року уў альманаху «[[Белавежа]]» зьмясьціў кароткую падборку сваёй прозы: «Як знайсці хулігана?», «Ой ты, доля мая», «З апавяданняў старога сабакі Тарзана» і «Як мы арганізаваліся». У 1976 р.року [[Беларускае Грамадзка-культурнае Таварыства ў Польшчы|Беларускім грамадска-культурным таварыствам]] быў выдадзены «Зборнік сцэнічных твораў», які стаў першай значнай у творчасьці Юркі Геніюша кнігай. У альманаху [[Літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»|літаратурнага аб’яднання «Белавежа»]] Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасьці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозье, у прысьвечаным выпускнікам [[Бельскі беларускі ліцэй|Бельскага беларускага ліцэю]] «Смыком па сэрцы», у «Запавеце», «Чорным па белым», «Сейбіце». Апублікаваў у перакладзе на [[Польская мова|польскую мову]] зборнік паэтычнай прозы «Спачатку было толькі Слова…» (Беласток 1981). Ужо пасьля ягонай сьмерці выйшлі кнігі «Да свету»  — у зборніку «Маці і сын» (Беласток 1992) і «З маёй званіцы» (Беласток 1993).
 
== Бібліяграфія ==
 
* «Прыкметы», апавяданьне (Беласток, 1963);
* «Як знайсці хулігана?» («Белавежа», 1965);
Радок 41 ⟶ 40:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
* [https://zbsb.org/news/belarus/2838/ Упершыню прэзэнтуюцца ўнікальныя дакумэнты з архіву Ларысы Геніюш]
* [https://www.svaboda.org/a/775936.html Радыё Свабода. Імёны Свабоды: Юрка Геніюш]
Радок 55 ⟶ 53:
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменьнікі]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Беластоку]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 21 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі 21 лістапада]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Беластоку]]