Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Скасаваньне праўкі 2197521 удзельніка Sverdlow1233211 (гутаркі)
Радок 5:
 
== Заснаваньне ==
Паўстала [[28 лістапада]] [[1923]] году з ініцыятывы маладых пісьменьнікаў [[Андрэй Александровіч|А. Александровіча]], [[Адам Бабарэка|А. Бабарэкі]], [[Анатоль Вольны|А. Вольнага]], [[Алесь Дудар|А. Дудара]], [[Язэп Пушча|Я. Пушчы]], [[Міхась Чарот|М. Чарота]]. Да іх далучыліся [[Уладзімер Дубоўка|У. Дубоўка]], [[Міхась Зарэцкі|М. Зарэцкі]], [[Кандрат Крапіва|К. Крапіва]], [[Паўлюк Трус|П. Трус]], [[Кузьма Чорны|К. Чорны]], пісьменьнікі старэйшага пакаленьня [[Зьмітрок Бядуля|З. Бядуля]], [[Алесь Гурло|А. Гурло]].
 
Назву «Ўсебеларускае аб’яднаньне…» гурток узяў па стварэньні філіі ў [[Масква|Маскве]] (травень 1924) і ініцыятыўных групаў у [[Віцебск]]у і [[Магілёў|Магілёве]].
 
== Дзейнасьць ==
Філіі «Маладняку» існавалі па ўсёй Беларусі, а таксама ў [[Латвія|Латвіі]], [[Расея|Расеі]] й [[Чэхія|Чэхіі]]. У склад аб’яднаньня ўваходзілі нацыянальныя сэкцыі расейскіх, польскіх, жыдоўскіх, летувіскіх пісьменьнікаў. У верасьні 1925 году на Беларусі налічвалася 507 сяброў аб’яднаньня<ref name="aboutart">{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://about-art.ru/3artbssrliter1.shtml|загаловак = pinИскусство upБССР betв 20—30-е гг. Литература|фармат = |назва праекту = |выдавец = Искусство и культура. Мировая художественная культура. МХК|дата = 1 сьнежня 2010 |мова = ru|камэнтар =}}</ref>.
 
25-29 лістапада [[1925]] году адбыўся Першы Ўсебеларускі зьезд «Маладняка». Як было агалошана на зьезьдзе, «Маладняк» на той час складаўся са 101 сябра, 89 кандыдатаў і 128 студыйцаў, якія ўваходзілі ў 12 філіяў. У [[1927]] годзе ў арганізацыі ўжо было каля 1000 чалавек <ref>''Маракоў Л.'' Валеры Маракоў. Хроніка, лёс, кантэкст. С. 10 </ref>.
 
Цэнтральнымі друкаванымі органамі былі часопіс «[[Маладняк (часопіс)|Маладняк]]», газэта «[[Савецкая Беларусь]]», мясцовыя выданьні філіяў. З траўня 1925 году аб’яднаньне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў. Цягам [[1924]]—[[1925]]1924—1925 гг. было выдадзена каля 60 зборнікаў вершаў і прозы, больш за 20 нумароў часопісу «Маладняк».
 
Кіравальны орган: Прэзыдыюм, потым — Цэнтральнае бюро (зь лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі [[Міхась Чарот]], [[Анатоль Вольны]], [[Уладзімер Дубоўка]], [[Платон Галавач]]. У праграмных дакумэнтах Цэнтральнае бюро «Маладняку» прымала ідэалёгію клясавае барацьбы і пабудовы камуністычнага грамадзтва.
Радок 23:
З цягам часу ў аб’яднаньні высьпеў крызіс, вынікам якога стаў падзел арганізацыі і выхад зь яе складу ў траўні [[1926 год]]у многіх сяброў ([[Кузьма Чорны|Чорнага]], [[Кандрат Крапіва|Крапівы]], [[Уладзімер Дубоўка|Дубоўкі]], [[Адам Бабарэка|Бабарэкі]], [[Пятро Глебка|Глебкі]], [[Язэп Пушча|Пушчы]], [[Максім Лужанін|Лужаніна]] і інш.), якія ўтварылі групоўку «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Ўзвышша]]». На мяжы 1927—1928 ад «Маладняку» адкалолася яшчэ й ягоныя стваральнікі і кіраўнікі ([[Міхась Чарот|Чарот]], [[Міхась Зарэцкі|Зарэцкі]], [[Анатоль Вольны|Вольны]], [[Алесь Дудар|Дудар]], [[Васіль Сташэўскі|Сташэўскі]] і іншыя), стварыўшы свае групоўкі «Пробліск», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» і «Полымя»<ref name="aboutart"/>. Між «Маладняком» і новымі аб’яднаньнямі вялася ідэялягічная барацьба па пытаньні нацыянальна-культурнага будаўніцтва і партыйнага кіраўніцтва творчым жыцьцём.
 
У лістападзе [[1928 год]]угоду рэарганізаванае ў [[Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў|Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў]]. У [[1930-я]] гады большасьць «маладнякоўцаў» былі рэпрэсаваныя.
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 36:
* Ліўшыц, Уладзімір.Горацкая студыя "Аршанскага "Маладняка"-Горкі: 2013.
* К. Р. Хромчанка. Маладняк // {{Літаратура/Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі|3}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
 
[[Катэгорыя:Маладняк| ]]