Мікіта Крыўцоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Меткі: Ручное скасаваньне Візуальная праўка
Радок 8:
Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам [[АМАП]]у зь [[Бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белым сьцягам]] на плошчы ў [[Маладзечна|Маладзечне]]. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у [[Менск|Менску]], дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на [[Няміга (вуліца)|Нямізе]].<ref name="nn">[https://nn.by/?c=ar&i=259077&lang=be Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца]</ref>
 
Зьнік 12 жніўня. Раніцаю гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак [[Каралёў Стан]] пад Менскам.<ref>[https://belsat.eu/news/ne-bayausya-pakazats-svae-poglyady-u-maladzechne-razvitvayutstsa-z-pratestoutsam-yakoga-znajshli-paveshanym-u-mensku/ У Маладзечне развітваюцца з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску]</ref> Паводле геалакацыі ягонага тэлэфонутэлефону, Мікіта ў дзень свайго зьнікненьня мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі.<ref>[https://belsat.eu/news/udzelnika-pratestau-12-zhniunya-znajshli-zabitym-u-lese/ Удзельніка пратэстаў 12 жніўня знайшлі павешаным]</ref>
 
Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Менску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.<ref name="nn"/>