Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ураджэнцы: артаграфія
→‎Жыхары: артаграфія
Радок 658:
* [[Уладзімер Базан]] (1956—1997) — дзяяч беларускага адраджэнскага руху, мастак творчай суполкі «Пагоня», калекцыянэр, выдавец і палітык
* [[Цыпрыян Базылік]] (каля 1535 — пасьля 1600) — кампазытар, паэт і перакладчык, уладальнік і кіраўнік Берасьцейскай друкарні, дзе выдаваліся рэлігійныя і сьвецкія кнігі
* [[Адольф Бон]] (1890—1944) — грамадзка-палітычны дзяяч у міжваеннай Польшчы, адзін зь лідэраў сялянскага руху, пасол на Сойм, настаўнік, каапэратар
* [[Астафей Валовіч]] (каля 1520—1587) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, канцлер ВКЛ, адзін з стваральнікаў Статута ВКЛ, мэцэнат рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, падстароста (з 1550 г.) і староста берасьцейскі ў 1565—1587 гг.
* [[Пятро Данэлія]] (1920—2012) — мастак, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (1995), узнагароджаны мэдалём Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»