Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 162:
 
==== Другая сусьветная вайна ====
Першыя авіяўдары па Берасьці былі зьдзейсьненыя войскамі нацысцкай Нямеччыны ўжо 2 верасьня 1939 году. Тады было скінута 10 бомбаў, якія пашкодзілі [[Белы палац]] у крэпасьці. 9 верасьня 1939 году ў Берасьце прыехала калёна аўтамабіляў з Варшавы з польскімі ўраднікамі. У гэты ж дзень места зноў бамбардавалі нацысты. Неўзабаве гітлераўцы падыйшлі да Берасьця. 14 верасьня 1939 году пачалосяпачалася [[Абарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)|абарона крэпасьці польскім войскам]], у ходзе якой былі адбітыя 7 нямецкіх атак, пры гэтым людзкія страты з боку абаронцаў склалі каля 40%. У гэтых баях бралі ўдзел шмат мясцовых рэзэрвістаў. 17 верасьня польскія войскі адступілі на поўдзень у бок [[Тэрэспаль|Тэрэспалю]], у Берасьцейскай крэпасьці засталіся дабраахвотнікі.
 
Нягледзячы на тое, што Берасьцем авалодалі немцы, згодна з [[Пакт Молатава-Рыбэнтропа|пактам Молатава-Рыбентропа]] — сакрэтным пагадненьнем паміж нацысцкай Нямеччынай і камуністычным СССР аб разьмежаваньні сфэраў уплыву — 22 верасьня 1939 году места перайшло пад кіраваньне Чырвонай арміі. У гэты ж дзень у Берасьці адбыўся [[Супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)|супольны савецка-нацысцкі парад]], які прымалі нямецкі генэрал [[Гайнц Гудэрыян|Гудэрыян]] і савецкі вайскавод [[Сямён Крывашэін|Крывашэін]]. У час параду нямецкія і савецкія камандуючыя абмяняліся сьцягамі.
Радок 168:
Па далучэньні да [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] 4 сьнежня 1939 году Берасьце стала адміністрацыйным цэнтрам вобласьці. 22 чэрвеня 1941 году колішнія хаўрусьнікі напалі на СССР, першы ўдар прыйшоўся на Берасьце. Да 30 чэрвеня цягнулася арганізаваная абарона Берасьцейскай крэпасьці, па чым засталіся ізаляваныя агмені супраціву (большасьць зь якіх ліквідавалі на працягу наступнага тыдня) і адзінкавыя байцы. Апошні абаронца крэпасьці [[Пётар Гаўрылаў|П. Гаўрылаў]] трапіў у палон 23 ліпеня.
 
З пачаткам нямецкай акупацыі Берасьце некалькі разоў мяняла сваю адміністрацыйную прыналежнасьць. На пачатку акупацыі 1 жніўня 1941 году места і ўся тагачасная Берасьцейская вобласьць БССР, як і [[Беластоцкая вобласьць]], былі далучаныя да [[Усходняя Прусія|Ўсходняй Прусіі]] і ўваходзілі ў склад [[Беластоцкая акруга|Беластоцкай акругі]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Золотарев В., Кульков Е. |загаловак= Генеральный план «Ост»|арыгінал=|https://interaffairs.ru/jauthor/material/480|аўтар выданьня= |выданьне= Международная жизнь|тып=|месца=|выдавецтва= МИД РФ|год= 2011|выпуск=|том=|нумар= 6|старонкі=|isbn=}}</ref>. Але ўжо 1 верасьня 1941 году тэрыторыю [[Беларускае Палесьсе|Беларускага Палесься]] (Берасьцейская, Пінская і Палеская вобласьці) разам зь Берасьцем далучылі да [[Райхскамісарыят Украіна|Райхскамісарыяту «Ўкраіна»]]. Генэральны камісар Беларусі [[Вільгельм Кубэ]] лічыў памылкай улучэньне поўдня Беларусі ў склад Райхскамісарыяту «Ўкраіна» і на нарадзе гебітскамісараў у Менску ў красавіку 1943 году выказваў сваю нязгоду зь перадачай апошняму «значнай часткі тэрыторыі Паўднёвай Беларусі», а таму прапаноўваў райхскамісару Ўкраіны [[Эрых Кох|Эрыху Коху]] перанесьці лінію падзелу да «пінскіх балот». Аднак гэтае пытаньне вырашала кіраўніцтва іншых установаў [[Трэці Райх|Трэцяга Райху]], у першую чаргу Галоўнае камандаваньне сухапутных войскаў і кіраўніцтва міністэрства па занятых усходніх тэрыторыях. Менавіта райхсміністар [[Альфрэд Розэнбэрг]] вызначыў мяжу паміж Украінай і Беларусьсю на поўнач ад [[Прыпяць|Прыпяці]], бо такі падзел, хоць і не адпавядаў інтарэсам ваеннага кіраўніцтва, але забясьпечваў Райхскамісарыят «Украіна» лесам і дрэваматэрыяламі, а таксама ствараліся ўмовы для выкарыстаньня сыстэмы каналаў Прыпяці і чыгункі Берасьце — Гомель.
 
1 верасьня 1941 году а 12-й гадзіне дня была афіцыйна створана [[Генэральная акруга Валынь-Падольле|Генэральная акруга «Берасьце Літоўскае»]] ({{мова-de|Generalbezirk Brest-Litowsk|скарочана}})<ref name="generalbezirk">[http://www.territorial.de/ukra/wolhyn/wolh.htm#fn2 Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten 1874—1945. {{ref-de}}]</ref>. Месцам знаходжаньня генэральнага камісарыяту было Берасьце Літоўскае. На працягу восені 1941 году тут утварыліся кіроўныя органы новай грамадзянскай адміністрацыі — гебітскамісарыяту (акругі) ў Берасьці Літоўскім. 1 студзеня 1942 адбылося перайменаваньне Генэральнай акругі «Берасьце Літоўскае» на [[Генэральная акруга Валынь-Падольле|Генэральную акругу «Валынь-Падольле»]]. Аднак да 19 чэрвеня 1942 адміністрацыйны цэнтар акругі яшчэ знаходзіўся ў Берасьці Літоўскім, па чым яго перанесьлі ў [[Луцак]]. 8 верасьня 1942 году Берасьцейскі мескі ({{мова-de|Kreisgebiet Brest-Litowsk-Stadt|скарочана}}) і Берасьцейскі сельскі гебіт ({{мова-de|Kreisgebiet Brest-Litowsk-Land|скарочана}}) аб’ядналі ў адзін новы [[Берасьцейскі гебіт]] ({{мова-de|Kreisgebiet Brest Litowsk|скарочана}}). У лютым 1944 году тэрыторыю Берасьцейскага гебіта (а таксама Кобрынскага і Пінскага гебітаў) з Генэральнай акругі «Валынь-Падольле» перадалі ў склад Генэральнай акругі «Беларусь», якая ўваходзіла ў склад Райхскамісарыяту «Остлянд».