Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 142:
=== Найноўшы час ===
==== Беларуская Народная Рэспубліка. Міжваенны пэрыяд ====
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Берасьце абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары ваколіцаў (вёска [[Горкі (Берасьцейская вобласьць)|Горкі]] Берасьцейскага павету) атрымалі Пасьведчаньні [[Народны Сакратарыят БНР|Народнага Сакратарыяту БНР]]<ref>{{Літаратура/ВГАБ|4к}} С. 19.</ref>. Тэрыторыя [[Палесьсе|Палесься]] ад Берасьця да Гомля стала прадметам спрэчкі і перамоваў паміж БНР і УНР<ref>Лебедзева В. [https://web.archive.org/web/20081119070727/http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/15/15art_lebiedzieva.htm Дыпламатычная місія БНР у перамовах з Украінай (1918 г.)] // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 15.</ref>. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Берасьце ўвайшло ў склад [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]], дзе яно стала цэнтрам раёну<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Аднак [[дэ-факта]] ўвесь гэты час, да лютага 1919 году, Берасьце і ваколіцы знаходзіліся пад акупацыяй і поўным кантролем нямецкай арміі. 9 лютага 1919 году Берасьце заняў польскімпольскі аддзел дабраахвотнікаў зь [[Віленская самаабарона|Віленскай самаабароны (Самаабароны Літвы і Беларусі)]]. 1 жніўня 1920 году места занялі бальшавікі<ref>Kronika powstań polskich 1794—1944. — Warszawa: Wydawnictwo Kronika, 1994. {{ISBN|83-86079-02-9}}. — S. 360.</ref>, але адступілі перад палякамі ў канцы таго ж месяцу.
 
26 лютага 1920 году ў Берасьце з [[Эстонія|Эстоніі]] пастанавілі перадысьлякаваць [[Асобны атрад БНР]] пад камандаю генэрала [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]]. Ад 5 сакавіка цягнікамі зь [[Дзьвінск]]у ў Берасьце генэрал С. Булак-Балаховіч змог перавезьці толькі частку жаўнераў свайго аддзелу, якія адмовіліся раззбройвацца. Аддзел генэрала С. Булак-Балаховіча зь некалькіх сотняў жаўнераў быў разьмешчаны ў [[Берасьцейская крэпасьць|Берасьцейскую крэпасьць]] для падмацаваньня і перафармаваньня. У вайсковым пляне вайсковыя фармаваньні генэрала С. Булак-Балаховіча былі падпарадкаваныя беспасярэдне начальніку Польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудзкі|Юзафу Пілсудзкаму]]. З чэрвеня 1920 году аддзел ген. С. Булак-Балаховіча браў удзел у баях на польска-бальшавіцкім фронце на абшарах Палесься, а пазьней у [[Варшаўская бітва (1920)|абароне Варшавы]]. У час гэтых баёў армія генэрала С. Булак-Балаховіча значна вырасла за кошт дызэртыраў і палонных чырвонаармейцаў.