Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца паводле запыту
Радок 124:
На 1860 год у Берасьці было 55 мураваных і 757 драўляных будынкаў. З 1870-х гадоў места стала значным чыгуначным вузлом. Апроч чыгункі, важную ролю ў жыцьці Берасьця адыгрываў рачны порт, толькі ў 1857 годзе гандлёвы абарот яго дасягаў амаль 1 млн рублёў. На загад віленскага генэрал-губэрнатара ад 19 жніўня 1866 году на падставе ўказу расейскага Сэнату ад 15 красавіка таго ж году ў Берасьці, а таксама ў Горадні, Кобрыні, Пружанах і Слоніме з мэтай больш жорсткага кантролю над мясцовым самакіраваньнем замест магістрату ўтваралася гарадзкая дума ({{мова-ru|городская дума|скарочана}})<ref>[[Сяргей Токць|Токць С.]] Дзейнасць гарадзенскіх выбарных гарадскіх устаноў перыяду Расійскай імперыі ў матэрыялах НГАБ у Горадні / Гарадзенскі палімпсест — 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XVI—XX ст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня, 7 лістапада 2009 г.) / Пад рэдакцыяй А. Смаленчука, Н. Сліж. — Беласток, 2009. С. 333—334.</ref>.
 
За часамі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] ў ноч з 25 на 26 жніўня (паводле новага стылю, 12/13 жніўня — паводле старога стылю) 1915 году Берасьце занялі войскі [[Нямецкая імпэрыя|НямецкаяНямецкае імпэрыі]]. Калі да пачатку вайны жыхароў было каля 57 тысячаў, то на момант здачы места засталося толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Усё насельніцтва Берасьця — хто пад узьдзеяньнем расейскай антынямецкай прапаганды, хто пад прымусам казакаў — мусіла было пакінуць места і падацца ў глыб Расейскай імпэрыі. Чыгуначных вагонаў для эвакуацыі хапіла толькі на невялікую колькасьць мяшчанаў. Большасьці ж берасьцейскіх сем’яў, якія мусілі былі пакінуць свае дамы і нажытую гадамі маёмасьць, давялося дабірацца ў цэнтральныя раёны імпэрыі на ўласных падводах і пехатою, многія на гэтым шляху загінулі ад голаду і хваробаў. Расейскае войска пры адступленьні мела загад падарваць фарты Берасьцейскай крэпасьці і масты, а само места — спаліць. Многія будынкі ў Берасьці былі зруйнаваныя і спаленыя спэцыяльнымі камандамі расейскай арміі, тым часам у цытадэлі крэпасьці яны збольшага засталіся цэлыя. З 3670 мескіх будынкаў цалкам або ў значнай ступені пацярпела 2500<ref>Рубашевский Ю. [https://web.archive.org/web/20161104164958/http://www.vb.by/society/history/brest_sdan_avstrijcam.html Сто лет назад Брест был сдан австрийцам] // Вечерний Брест. 21 августа 2015 г.</ref>.
 
З 9 (22) сьнежня 1917 да 3 сакавіка 1918 году ў Берасьці ў будынках на тэрыторыі крэпасьці праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай, у выніку чаго адбылося падпісаньне [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскага міру]], які ня ўлічваў інтарэсаў [[Беларусы|беларусаў]]. 4 сакавіка 1918 году ўрад [[Украінская Народная Рэспубліка|Украінскай Народнай Рэспублікі]] абвясьціў Берасьце сваёй часткай.