Крыніцы (фільм): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Криницы_(фильм)?oldid=102720722
 
д →‎Сюжэт: артаграфія
 
Радок 36:
Сюжэт фільма пабудаваны на выяўленьні сучаснага аўтару жыцьця вясковай інтэлігенцыі. Час дзеяньня — лета 1953 року і наступны навучальны год. Галоўны герой — новы дырэктар крыніцкай школы Міхась Лемяшэвіч (''[[Эдуард Павулс]]'').
 
Пераведзены ў сельскую мясцовасьць з буйнога сталічнага навуковага інстытуту, Лемяшэвіч не хавае, што быў звольнены не на ўласнае жаданьне, як напісана ў ягоных дакумэнтах, а ў выніку канфлікту з кіраўніцтвакіраўніцтвам. Ягоная крытычная ацэнка работы інстытуту не атрымала падтрымкі, і надта актыўнаму супрацоўніку параілі зьмяніць занятак.
 
На новым месцы работы прынцыповы Лемяшэвіч вымушаны зноўку йсьці на канфрантацыю. Гэтым разам ягоным апанэнтам стаў раённы партыйны кіраўнік Арцём Захаравіч Бародка, які пажадаў дзеля ўмацаваньня свайго аўтарытэту спосабам прыпісак зрабіць з сьціплага дзесяціклясьніка Аляксея Касьцянка перадавіка калгаснай працы.