Рыгор Шкраба: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{навуковец}} '''Рыгор Васілевіч Шкраба''' (17 сакавіка 1919, в. Краснадворцы, Слу...'
 
удакладненьне, дапаўненьне
Радок 5:
Нарадзіўся 17 сакавіка 1919 году ў в. Краснадворцы [[Слуцкі павет (Менская губэрня)|Слуцкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэньня Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]].
 
У пачатку [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкай вайны]] эвакуіраваўся ў [[Сьвярдлоўск]], дзе паступіў на трэці курс пэдагагічнага інстытуту. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе [[Сьвярдлоўская вобласьць|Сьвярдлоўскай вобласьці]]. У 19461944 годзе аднавіў вучобу ва унівэрсытэце, які скончыў Беларускіу дзяржаўны1946 ўнівэрсытэтгодзе. Заняткі спалучаў з працай — быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газэты «[[Звязда]]». З 1946 па 1957 гады быў літаратурным супрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказнага сакратара, загадчыкам аддзелу літаратуры ў газэце «[[Літаратура і мастацтва]]». З 1957 году — у рэдакцыі часопісу «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]», працаваў літаратурным супрацоўнікам аддзелу крытыкі і літаратуразнаўства, з 1959 па 1979 гады — рэдактар гэтага аддзелу. Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюзу пісьменьнікаў СССР]] з 1948 году.
 
Памёр 25 чэрвеня 1997 году.
 
== Творчасьць ==
Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 годзе ў часопісы «Савецкая школа» і рэспубліканскіх газэтах. З 1945 году стала выступаў з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У суаўтарстве з І.дачкой Ірынай Шкрабай выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).
 
Выступаў у друку па праблемах выкладаньня беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 клясы і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 клясы. На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 годзе за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Суаўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 клясы.
Радок 25:
 
== Узнагароды ==
* Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978)<ref>[https://www.nlb.by/by/news/knizhnyja-vystawki/adkryvayuchy-skarby-slova_167010/ “Адкрываючы скарбы слова”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі]</ref>,
* Літаратурная прэмія імя Івана Мележа (1989) за кнігу «Энергія слова».
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шкраба, Рыгор Васілевіч}}