Музэй Уладзімера Караткевіча: розьніца паміж вэрсіямі

д
{{Уладзімер Караткевіч}}
д ({{Уладзімер Караткевіч}})
 
|Водступ подпісу на мапе =
}}
'''Музэ́й Уладзі́мера Каратке́віча''' — музэй у [[Ворша|Воршы]], прысьвечаны жыцьцю і творчасьці [[Уладзімер Караткевіч|Ўладзімера Караткевіча]]. Заснаваны паводле рашэньня Аршанскага выканаўчага камітэту ад 20 красавіка 1994 г. Адкрыты [[26 лістапада]] [[2000]] г. у сувязі з 70-годзьдзем з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка У. Караткевіча. Філіял [[Музэйны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны|Музэйнага комплексу гісторыі й культуры Аршаншчыны]]. Месьціцца ў доме – помніку архітэктуры канца [[19 стагодзьдзе|19]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|20 ст.]]
 
== Структура і экспазыцыя ==
Асноўны фонд музэю ([[2008]]) налічвае каля 1000 экспанатаў, навукова-дапаможны – 300. Агульная плошча музэю 360 м². Усе экспанаты разьмешчаны ў 2 залях (пл. 89 і 84 м²).
 
У аснову экспазыцыі «Жыцьцё, творчасьць і літаратурная спадчына У. С. Караткевіча» пакладзены тэматыка-храналягічны прынцып, вылучаны тэматычныя разьдзелы, у якіх выразна прадстаўлены творчы і асабісты лёс пісьменьніка, ягоная грамадзянская пазыцыя, найбольш значныя падзеі і асобы ў літаратурным жыцьці Аршанскага раёну: «Радавод У. С. Караткевіча», «Дзіцячыя гады У. С. Караткевіча», «Юнацтва. Пачатак творчасьці», «У. С. Караткевіч – настаўнік», «Партрэт пісьменьніка і чалавека», «Літаратурная спадчына», «Караткевіч у мастацтве», «Час Караткевіча». Тут экспануюцца асабістыя рэчы, дакумэнты, фатаздымкі, архіўныя матэрыялы, аўтабіяграфія У. Караткевіча, арыгінальныя рукапісы, сяброўскія шаржы, малюнкі пісьменьніка, кнігі з дароўнымі подпісамі, выказваньні і лісты сучасьнікаў.
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://orsha.museum.by/be/node/32936 Музэй Уладзімера Караткевіча на сайце Музэйнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны]
 
{{Уладзімер Караткевіч}}
 
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 2000 годзе]]
158 055

зьменаў