Алесь Асіпенка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, афармленьне
Радок 1:
{{пісьменьнік}}
'''Але́сь Асіпе́нка''' (Алякса́ндар Харыто́навіч Асіпе́нка; [[7 верасьня]] [[1919]], в. Пушкары, [[Віцебскі павет]], [[Віцебская губэрня]] — [[6 жніўня]] [[1994]], [[Менск]]) — беларускі [[пісьменьнік]], сцэнарыст. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[7 верасьня]] [[1919]] году ў в. Пушкары Віцебскага паветапавету [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]] ў сялянскай сям’і.
 
Вучыўся на гістарычным факультэце [[Віцебскі пэдагагічны інстытут|Віцеб­скага пэдагагічнага інстытуту]] (1939—1940). Працаваў настаўнікам у в. Рудакі пад [[Віцебск]]ам (1940—1941). У 1942 годзе — партызан, памочнік камісара па [[камсамол]]у партызанскага атраду № 7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У сьнежні 1942 году адпраўлены ў тыл — лячыўся ў шпіталі, вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. У 1943 годзе накіраваны на камсамольскую працу ў [[Горацкі раён]] Магілеўскай вобласьці. З 1944 году — карэспандэнт, літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзелу, намесьнік рэдактара, з 1952 году — рэдактар газэты «[[Чырвоная зьмена]]». У 1955 годзе завочна скончыў [[Менскі пэдагагічны інстытут]]. У 1953—1972 гадох — загадчык аддзелу, адказны сакратар, намесьнік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар часопіса «[[Маладосьць (часопіс)|Маладосьць]]». У 1972—1976 гадох — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзелу кінастудыі «[[Беларусьфільм]]», у 1976—1980 гадох — галоўны рэдактар штотыднёвіка «[[Літаратура і мастацтва]]». Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюзу пісьменьнікаў СССР]] з 1957 году.
 
Памёр [[6 жніўня]] [[1994]] году ў [[Менск]]у.
 
== Творчасьць ==
Дэбютаваў апавяданьнем у 1945 годзе. Аўтар раманаў «Вогненны азімут» (1966), «[[Непрыкаяны маладзік]]» (1974, поўнае выданьне 1982), «Сьвятыя грэшнікі» (1988). Аўтар зборнікаў апавяданьняў і аповесьцяў «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзьве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985).
 
Зрабіў літаратурны запіс кнігі А. Дзенісевіча «Арлінае племя» (1970). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Пяцёра адважных» (1971), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «[[Ясь і Яніна]]» (з [[Самсон Палякоў|Самсонам Паляковым]], 1974), «Трэцяга ня дадзена» (з І. БалгарынымБаўгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980)<ref>[http://sozvuchie.by/mustaj-karym-4/ales-asipenka-tvorakh-i-spaminakh.html Алесь Асіпенка ў творах і ўспамінах]</ref>.
 
== Узнагароды ==