Алесь Траяноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{пісьменьнік}}
'''Але́сь Пятро́віч Траяно́ўскі''' (22 верасьня 1925, хутар Уздымач, [[Слуцкі раён]], [[Менская вобласьць]] — 18 сакавіка 2005, [[Менск]]) — [[Беларусь|беларускі]] пісьменнікпісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[22 верасьня]] [[1925]] году на хутары УздымачЎздымач [[Слуцкі раён|Слуцкага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] ў сям’і леснікалесьніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкай вайны]] зь верасьня 1942 году па ліпень 1944 году — партызан брыгады імя Чапаева, зь ліпеню 1944 году— на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасьля дэмабілізацыі ў 1946 годзе працаваў на розных пасадах у Менску.
 
У 1959 годзе скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. У 1955—1962 гадох — літаратурны супрацоўнік газэты Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі «Западная трасса». У 1962—1982 гадох — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзелу літаратуры і мастацтва газэты «[[Звязда]]», у 1983—1986 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Мастацтва Беларусі». Член [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюзу пісьменьнікаў СССР]] з 1990 году. Узнагароджаны мэдалямі.
Радок 10:
 
== Творчасьць ==
Дэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы ў 1957 годзе ў пэрыядычным друку. Працаваў ў галіне мастацкага перакладу з 1960 году. Перакладаў з [[Верхнелужыцкая мова|верхнелужыцкай]], [[Ніжнелужыцкая мова|ніжнелужыцкай]], [[Кашубская мова|кашубскай]], [[Польская мова|польскай]] і [[Украінская мова|ўкраінскай]] моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяўкамэнтарыяў да анталёгіі паэзіі лужыцкіх сэрбаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» (1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталёгія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесьць Ю. Срэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў [[Іван Франко|І. Франко]], П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і іншых.
 
== Крыніцы ==