Аляксей Ліцьвін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Навуковец|Імя=Аляксей Міхайлавіч Ліцьвін|Дата нараджэньня=[[12 студзеня]] [[1951]]|Альма-матэр=[[гістарычны факультэт БДУ]]|Месца нараджэньня=[[Семігосьцічы]], [[Альшанскі сельсавет (Столінскі раён)|Альшанскі сельсавет]], [[Давыд-Гарадоцкі раён]], [[Пінская вобласьць]], [[БССР]], [[СССР]]|Узнагароды і прэміі=|Месца працы=[[Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ]]
Інстытут гісторыі НАНБ
[[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]
[[Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт]]
[[Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт]]
[[Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь|Акадэмія Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі]]|Навуковая ступень=[[доктар гістарычных навук]] (2000)|Навуковая сфэра=[[гісторыя]]}}{{Цёзкі|Ліцьвін}}

'''Аляксе́й Міха́йлавіч Ліцьві́н''' (нарадзіўся [[12 студзеня]] [[1951]] г.; в. [[Семігосьцічы]], [[Давыд-Гарадоцкі раён]], [[Пінская вобласьць]]) — [[Беларусь|беларускі]] гісторык, прафэсар. [[Доктар навук|Доктар гістарычных навук]].

== Жыцьцяпіс ==
Аляксей Міхайлавіч Ліцьвін нарадзіўся 12 студзеня 1951 году ў вёсцы [[Семігосьцічы|Семігосьцічах]] [[Давыд-Гарадоцкі раён|Давыд-Гарадоцкага раёну]] [[Пінская вобласьць|Пінскае вобласьці]] (цяпер [[Столінскі раён|Столінскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьці]]) у сялянскай сям’і. Бацька, Міхаіл Іванавіч, працаваў бакеншчыкам на рацэ [[Прыпяць|Прыпяці]], а маці, Марыя Адамаўна, паляводам у [[Калгас|калгасекалгас]]е. У сям’і Ліцьвіных было трое дзяцей: сын Аляксей і дочкі Натальля й Паліна.

Па сканчэньні Сямігосьціцкай сярэдняй школы ў 1968 годзе Аляксей Ліцьвін паступіў на [[Гістарычны факультэт БДУ|гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]. Дыплёмная работа, якую ён абараніў на выдатна, была прысьвечаная дзейнасьці [[Камунізм|камуністаў]] ва ўрадзе [[Сальвадор Альендэ|Сальвадора Альендэ]] ў [[Чылі]].

У 1973—1975 гадах у годнасьці [[Лейтэнант|лейтэнанталейтэнант]]а Аляксей Ліцьвін праходзіў тэрміновую службу ва Ўнутраных войсках МУС СССР. Пакуль служыў, здаў кандыдацкія экзамэны, паколькі плянаваў займацца навуковай дзейнасьцю. Па дэмабілізацыі Аляксей Міхайлавіч пачаў працаваць у [[Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ|Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ]]. Да сьнежня 1984 году быў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелк [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], з 1977 году ўваходзіў у склад суполкі па вывучэньні [[Менскае падпольле|Менскага падпольля]]. Аляксей Міхайлавіч прымаў удзел у падрыхтоўцы шэрагу фундамэнтальных працаў: трохтомніка «''Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны''» ({{Мова-be|Усенародная барацьба ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны}}; 1983—1985), трэцяга тома зборніка дакументаўдакумэнтаў «''Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны''» ({{Мова-be|Усенародны [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|партызанскі рух]] ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны}}; 1982).

З 1985 году Аляксей Ліцьвін працаваў у [[Інстытут гісторыі АН БССР|Інстытуце гісторыі АН БССР]]. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «''Военно-оперативное руководство Компартии Белоруссии партизанским движением в годы Великой Отечественной войны (1941—1944 гг.)''» ({{Мова-be|Ваенна-апэрацыйнае кіраўніцтва Кампартыі Беларусі партызанскім рухам у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944 гг.)}}).
Радок 25:
Навуковец папоўніў скарбонку беларускае гістарыяграфіі арыгінальнымі дасьледаваньнямі, што атрымалі прызнаньне як у [[Беларусь|Беларусі]], так і за ейнымі межамі. Ягонаму пяру належыць больш за 200 навуковых працаў, прысьвечаных вывучэньню актуальных праблемаў ваеннае гісторыі, у тым ліку каля 20-ці індывідуальных і калектыўных манаграфіяў.

Найбольшы рэзананс і цікавасьць у навуковай супольнасьці выклікалі працы, якія выйшлі цягам 2001—2016 гадоў. Так, у манаграфіі «''Акупацыя Беларусі (1941—1944): пытанні супраціву і [[Беларускі калябарацыянізм у Другой сусьветнай вайне|калабарацыі]]''» аўтар паспрабаваў зрабіць комплексны аналіз праблемы, раскрыць прычыны ўзьнікненьня і сутнасцьсутнасьць калябарацыянізму. У кнізе «''На той войне незнаменитой. Советско-финляндская война и Беларусь (1939—1940 гг.)''» ({{Мова-be|На той вайне незнакамітай. Савецка-фінляндзкая вайна й Беларусь (1939—1940 гг.)}}) ён упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы на аснове скрупулёзнага аналізу самых разнастайных крыніцаў паказаў удзел аб’яднаньняў, злучэньняў і часьцяў [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай асобай ваеннай акругі]], беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў савецка-фінляндзкай вайне.

Аляксей Міхайлавіч адным зь першых у беларускай гістарычнай навуцы ў фундамэнтальным калектыўным двухтомным выданьні «''Беларусь. 1941—1945: Подвиг. Трагедия. Память''» ({{Мова-be|Беларусь. 1941—1945: Вычын. Трагедыя. Памяць}}; 2010) усебакова паказаў абарончыя баі 1941 году на тэрыторыі Беларусі, раскрыў складаны механізммэханізм каардынацыі баявых дзеяньняў партызанскіх сілаў Беларусі.

А. М. Ліцьвін выступае навуковым рэдактарам наступных выданьняў: «''Беларусь непокорённая: Воспоминания, документы, хроника партизанского движения и подпольной борьбы 1941—1944''» ({{Мова-be|Беларусь няскораная: Успаміны, дакумэнты, [[хроніка]] [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|партызанскага руху]] й падпольнай барацьбы 1941—1944»}}; 2005); ''«Внутренние войска МВД Республики Беларусь: История и современность''» ({{Мова-be|Унутраныя войскі [[МУС Рэспублікі Беларусь|МУС Рэспублікі Беларусі]]: Гісторыя й сучаснасьць}}; 2006); «''Разняволеная памяць. Прымусовая праца беларускіх грамадзян на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944 гг.): зборнік навуковых артыкулаў''» (2010). Аляксей Міхайлавіч — адзін зь ініцыятараў стварэньня й выданьня грунтоўнай працы «''Гісторыя [[Менск|Мінска]]''» (2006), а таксама аўтар разьдзела ў гэтай кнізе.