Беларускі кнігазбор: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: кірылічная „і“
Радок 1:
{{Кніжная сэрыя|назва=Беларускі кнігазбор|мова=[[Беларуская мова|беларуская]]|краіна=[[Беларусь]]|даты=[[1995]] — дасюль|выдавецтва=«[[Кнігазбор (фонд)|Кнігазбор]]»}}
 
'''«Беларускі кнігазбор»''' — кніжны праект клясыкі [[Беларуская літаратура|беларускае літаратуры]] й літаратуры пра [[Беларусь]] ад старажытнасьці да нашых дзён. Заснаваны Міжнародным Фондам «[[Беларускі кнігазбор (фонд)|Беларускі кнігазбор]]» ў 1995 року. Асноўная дзейнасьць — падрыхтоўка кніг праекту. Галоўны рэдактар праекту — беларускі пісьменьнік і [[літаратуразнаўца]] [[Кастусь Цьвірка]].
Радок 6:
 
== Гісторыя ==
17 сакавіка 1995 року выбітнымі беларускімі навукоўцамі й пісьменьнікамі як ззь Беларусі, так і замежжа быў створаны й зарэгістраваны Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор», галоўнай мэтай якога было — збор матэрыялаў і падрыхтоўка да друку аднайменнага 200-томнага кніжнага праекту. Ідэя была распрацаваная беларускім пісьменьнікам і літаратуразнаўцам [[Кастусь Цьвірка|Кастусём Цьвіркам]]. Сярод заснавальнікаў Фонду былі: [[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]], [[Р. Барадулін]], [[Станіслаў Шушкевіч|С. Шушкевіч]], [[Радзім Гарэцкі|Р. Гарэцкі]], [[Васіль Зуёнак|В. Зуёнак]], [[Анатоль Вярцінскі|А. Вярцінскі,]] [[Генадзь Бураўкін|Г. Бураўкін]], [[Анатоль Клышка|А. Клышка]], [[Г. Вінярскі]], [[Вітаўт Кіпель|В. Кіпель]], [[Янка Запруднік|Я. Запруднік]], [[Аляксандар Баршчэўскі|А. Баршчэўскі]], [[Аляксей Каўка|А. Каўка]], [[Васіль Сёмуха|В. Сёмуха]] і інш. Нязьменнымі кіраўнікамі зьяўляюцца К. Цьвірка (прэзыдэнт, надалей кіраўнік і галоўны рэдактар) і Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар). «Беларускі кнігазбор» меў дзьве філіі — у [[Вільня|Вільні]] (кір. [[Лілея Плыгаўка]]) і ў [[СП Беларусі|СПБ]](кір. [[Мікалай Нікалаеў]]). Распачыналі дзейнасьць тры чалавекі — К. Цьвірка (прэзыдэнт), Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар) і [[Марына Адамовіч]] (гал. рахункаводка й юркансультантка).
 
У 1995 року была выдадзеная брашура плян-каталёг сэрыі. Першай надрукаванай кнігай стала «[[Ян Чачот]]. Выбраныя творы» (1996 год). Першыя тамы Фонд выдаваў пры частковай дзяржаўнай субсыдыі, пазьней — за ўласныя сродкі й пры дапамозе спонсараў. Наклады першых тамоў былі ад 4000 да 10000 («[[Філяматы]] і [[Філярэты|Філарэты]]»).
 
У сувязі са зьмяненьнямі ў заканаўстве ў 2006 годзе зьмяняліся назвы з МФ «Беларускі кнігазбор» на МГА «Беларускі кнігазбор» і на МГА «Белкнігазбор». Напрыканцы 2018 року Аб’яднаньне спыніла сваю дзейнасьць, але каардынаванньекаардынаваньне працы па збору й апрацаваньні матэрыялаў, па падрыхтоўцы да друку кніг праекту «Беларускі кнігазбор» працягвае ПУП «Кнігазбор». З заплянавныхзаплянаваных 200 на стан 2019 року было выдадзена каля 100 кніг; шэраг аўтараў выдадзеныя ўпершыню пасьля замоўчваньня ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкія часы]].
 
== Выдавецкая дзейнасьць ==
Радок 21:
== Узнагароды ==
 
* [[2019]] — у сьнежні 2019 року падчас, прэзэнтацыі 100-тага тома выданьня, нагруднымі значкамі імя [[У. М. Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскага]] быў адзначаны кіраўнік праекту «Беларускі кнігазбор» і ўкладальнік кніг [[Кастусь Цьвірка]]. Падзяку [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]] атрымала ўкладальніца кніг праекту [[Лідзія Савік]]. Граматамі аддзяльеньня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаныя навуковы супрацоўнік і ўкладальнікі выданьняў кнігазбору [[Міхась Тычына]], [[Аляксандар Бразгуноў|Аляксандр Бразгуноў]], [[Тэрэза Голуб]], [[Генадзь Вінярскі]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==