Валянцін Зуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, вікіфікацыя
 
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 9 студзеня 1915 году ў Менску ў сям’і рабочага. ПасляПасьля заканчэньня Менскага хіміка-тэхналягічнага тэхнікуму харчовай прамысловасьці ў 1935 годзе працаваў на хлебазаводзе ў г. [[Вялікі Усьцюг]] [[Валагодзкая вобласьць|Валагодзкай вобласьці]] [[РСФСР]], затым у Менску ў трэсцетрэсьце «Галоўхлеб».
 
У 1939 годзе паступіў на сцэнарны факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінематаграфіікінэматаграфіі ў [[Масква|Маскве]], які скончыў у 1943 годзе. У першы ваенны год быў у народным апалчэньні. У 1943—1944 гадох працаваў сцэнарыстам на сцэнарнай студыі ў Маскве, у 1944—1946 гадох — старшым рэдактарам на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]», у 1946—1975 гадох — фэльетаністам, загадчыкам аддзелу рэдакцыі часопісу «[[Вожык (часопіс)|Вожык]]».
 
Сябра [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] з 1952 году<ref>[http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-SEK-218305&strq=l_siz=20 Зуб, Валянцін Андрэевіч (пісьменнік ; 1915—1980)]</ref>.
Радок 12:
Першае апавяданьне надрукаваў у 1938 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі». Аўтар аповесьці для дзяцей «Таямнічы надпіс» (1953), зборнікаў апавяданьняў «Сапернікі» (гумарыстычныя творы, 1958), «Пад вясновым сонцам» (1960), «Як Толік праславіўся» (1962), «Чорны кот» (гумарыстычныя творы, 1973). У 1985 годзе выйшла кніга аповесьцяў і апавяданьняў «Таямнічы надпіс».
 
Выступаў і ў галіне драматургіі. П’есы Зуба неаднаразова ставіліся на сцэнах прафэсійных і самадзейных тэатраў рэспублікі. Выйшлі зборнікі п’ес «Дружная сям’я» (1955), «Злавацца ня трэба» (1961, аднайменная п’еса пастаўлена ў 1960), «Апэрацыя „Шафа“» (1967), «П’есы» (1972), «Нарада ў загсе» (1972), «Не сьпяшайцеся караць» (1975), «Тыдзень вечнага каханьня» (1982), «Надзейная апора» (1985), п’есы «Сябры» (1960, зь Ю. Багушэвічам, пастаўлена ў 1958), «Марат Казей» (1963, пастаўлена ў 1964), «Нечаканае знаёмства» (1963, пастаўлена ў 1962), «Юнацтва рыцара» (1972, пастаўлена ў 1970), «Тыдзень вечнага каханьня» (1976, пастаўлена аперэта на музыку [[Юры Семяняка|Ю.Юрыя Семянякі]] ў 1975), шэраг аднаактовак.
 
Напісаў некалькі сцэнароў навукова-папулярных фільмаў (фільм «Фіноз» атрымаў дыплём на Міжнародным фэстывалі дакумэнтальных фільмаў у [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]] ў 1964 годзе).