Абмеркаваньне:Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Некарэктны адкат зьмяненьняў: азначэньні моўнай нормы і артаграфічнага слоўніка ў БЭ + аналёгія, што ня ўсё адсутнае на пэўнай мове/моўнай норме мусіць пазначацца ў артыкуле
Радок 234:
:::: У выглядзе артаграфічнага ці якога іншага слоўніка звычайнага фармату або ў якасьці спэлчэкера - не, не буду, бо ён не будзе мець хоць-якога пэўнага статусу (праз адсутнасьць інстытуцыйнасьці БКП-2005, якая б магла зацьвердзіць або аспрэчыць такі статус). --[[Удзельнік:Shurix-noise|Shurix-noise]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Shurix-noise|гутаркі]]) 20:45, 2 лютага 2021 (+03)
::::: Калі апублікуеце, тады і пагутарым. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:31, 2 лютага 2021 (+03)
 
* Значыць, папярэдні фармальны вынік: 1) артаграфічны слоўнік клясычнага правапісу ёсьць (цытаты з тэксту БКП-2005 — ''Таму гэтае выданьне ў пэўным сэнсе можна назваць даведнікам цяжкасьцяў беларускага правапісу, тым больш што ці не палову яго аб’ёму займаюць артаграфічныя слоўнікі'' <...> ''У дадатак уваходзяць (1) паказьнік беларускіх словаў і словазлучэньняў з ілюстрацыйнага матэрыялу й (2) адваротны сьпіс, якія служаць для ўдакладненьня правапісу, г. зн. фактычна ёсьць артаграфічнымі слоўнікамі, а другі зь іх яшчэ дае магчымасьць прасачыць і “вывесьці” правільнае напісаньне словаў, не адлюстраваных у дадатку, паводле тыпалёгіі фіналяў''). Паводле азначэньня зь безумоўна аўтарытэтнай для прыхільнікаў афіцыйнай нормы [[Беларуская энцыкляпэдыя|БЭ]] (т. 1, с. 515), ''А.С. — алфавітны даведнік, які падае правільнае напісаньне рэестравых словаў і іх формаў у адпаведнасьці з існымі правапіснымі нормамі''. І больш ніякіх патрабаваньняў. 2) У той жа БЭ прысутнічае і азначэньні моўнай нормы (т. 11, с. 378), адкуль спрэчкі тычыцца хіба ''н.м. кадыфікуецца ў граматыках і слоўніках. Мае гістарычна зьменлівы характар'': т.ё. ніякія папяровыя энцыкляпэдыі і нават артаграфічныя слоўнікі ня ёсьць абавязковымі атрыбутамі моўнай нормы. Граматыка клясычнай моўнай нормы — БКП-2005, слоўнікі таксама прысутнічаюць. Нават ёсьць энцыкляпэдыя (як паказваецца выйшэй, увогуле, не абавязковая для моўнай нормы). А каб ініцыятару як тыповаму прадукту «''лучшей в мире''» расейскай сыстэмы адукацыі (мяркуючы з [https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=2834264840226745&id=100009297717092 вось гэтага допісу]) было зразумела, чаму адсутнасьць чагосьці прысутнага ў аналягах ня ёсьць абавязковым для пазначэньня, то клясычнай моўнай нормай, мяркую, не існуе агучаных фільмаў «для дарослых», таксама не працуюць адпаведныя «ўстановы» з такой афіцыйнай мовай «абслугоўваньня». Хаця пачакайце, афіцыйнай нормай таксама нічога такога няма, але ж па-расейску ёсьць — значыць (паводле лёгікі ініцыятара) трэба абавязкова напісаць пра гэта ў артыкул пра наркамаўку, чаго ад ініцыятара і яго фэйсбучных сяброў і чакаю (як довад іх пасьлядоўнасьці), але толькі, калі ласка, ня ў гэтым моўным разьдзеле. Маразму і ідыятызму тут ня месца. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 17:40, 3 лютага 2021 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Беларускі клясычны правапіс».