Розьніца паміж вэрсіямі «Абмеркаваньне:Беларускі клясычны правапіс»

 
== Некарэктны адкат зьмяненьняў ==
=== 1 ===
 
Хачу аспрэчыць некаторыя праўкі ад 1 лютага 2021‎, зробленыя Kazimier Lachnovič - выдаленыя наступныя нібыта сьцьвердажаньні без крыніцаў:
 
:::::::: Ваш адказ паказальны. Я непасрэдна папрасіў апэляваць да фактаў, а не да асобы апанэнта. Вы-ж толькі другое і робіце, відавочна, за адсутнасьцю адказу па сутнасьці пытаньня. Гэта злоўжываньне і правіламі, і паўнамоцтвамі. Вам проста ня хочацца бачыць у тэксьце артыкула факты, якія Вас засмучаюць. Адсутнасьць зьявы - гэта факт, пакуль не даведзена прысутнасьць. Дайце спасылкі на грунтоўныя слоўнікі, энцыкляпэдыі - унясём гэта ў артыкул і пытаньне будзе закрыта. [[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 16:46, 2 лютага 2021 (+03)
 
=== 2 ===
:: >> Хацелася б нагадаць удзельніку, увесь унёсак якога ў Беларускай Вікіпэдыі за пэрыяд з жніўня 2020 году — гэта «даданьне не зусім прыемным для прыхільнікаў тарашкевіцы фактаў»
:: Калі вы зірнеце ў ранейшыя праўкі, то мабыць заўважыце, што ўвесь падразьдзел "Слоўнікі" структуяваны і папоўнены мной - там раней 10 год вісела хлусьліва-памылковая інфармацыя, што "Нямецка-беларускі слоўнік" Кур'янкі быў выдадзены тарашкевіцай. А са жніўня 2020 я дадаў дакладныя гады як пераходу выданьняў на тарашкевіцу, такі і адыходу ад яе, а таксама падразьдзелы "Граматыка", "Падручнікі", "Сродкі праверкі артаграфіі". Таксама лічыце іх «не зусім прыемнымі для прыхільнікаў тарашкевіцы фактамі»?
::::::::: Наколькі я ведаю, галоўныя допісы ў той суполцы дублююцца на Радыё Свабода. Адпаведна, у артыкулах прымаюцца спасылкі на сьцьверджаньні, апублікаваныя ў мас-мэдыя (т.ё. прыватныя абмеркаваньні ў суполках не прымаюцца). Меркаваньні дасьведчаных удзельнікаў Беларускай Вікіпэдыі маюць вагу толькі ў разьвязаньні ўнутраных пытаньняў гэтага разьдзелу, не датычных зьместу артыкулаў. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 14:40, 2 лютага 2021 (+03)
 
=== 3 ===
Дарэчы, а чаму не падыходзіць {{Ш|Літаратура/Расейска-беларускі слоўнік}}? --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:05, 1 лютага 2021 (+03)
: Таму што гутарка пра БКП-2005, а не рэальны правапіс у вэрсіі да 1933. Слоўнікі Байкова-Некрашэвіча (і іншыя) не адпавядаюць БКП, створанаму ў 2005. [[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 00:37, 2 лютага 2021 (+03)
:::::::: Ну перайшлі і перайшлі, нічога жудаснага ў гэтым я ня бачу. Асабіста я, як і ўсе, у школе вывучаў афіцыйны правапіс. Калі стаў дарослым, перашоў на клясычны правапіс. Для таго, каб штосьці зразумець у клясычным правапісе мне хапіла Вікіпэдыі, БКП-2005, слоўніка «Нашай Нівы» 2001 году, Радыё Свабоды. Ці жадаю я ўбачыць слоўнікі, энцыкляпэдыі і мапы на беларускай мове клясычным правапісам? Вядом, што так. Але ж у нас зараз хапае іншых праблемаў. Ёсьць галоўная праблема. Калі вырашым яе, то абавязкова ўсё наладзіцца, зьявяцца цудоўныя і слоўнікі і энцыкляпэдыі і мапы на беларускай мове клясычным правапісам. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:19, 2 лютага 2021 (+03)
::::::: 1. Клапоціць гэта пытаньне таму, што менавіта такую праўку з артыкула тут спрабавалі выдаліць. Канкрэтна гэта праўка абмяркоўваецца тут (сярод іншых). Ёсьць такі слоўнік? Давайце з пруфам унясём інфу пра гэта ў артыкул. Няма? Тады няма прычын выдаляць канстатацыю адсутнасьці. 2. Адказваючы на Ваша пытаньне "Вось цікава, якому правапісу адпавядае тэкст у «Ад карэктара» і «Ад аўтараў»?" Тэкст "Ад карэктара" адпавядае, верагодна (бо мала матэрыялу для выяўленьня і параўнаньня), БКП-2005. Тэкст "Ад аўтараў", як і тэкст самога слоўніка, адпавядае "гібрыднаму" правапісу, апісанаму ў "Ад карэктара" - гэта і не БКП-2005, і не рэальны клясычны правапіс да 1933. Глядзіце, напрыклад, што ў самім слоўніку і ў "Ад аўтараў" "курсыў", а ў "Ад карэктара" - "курсіў" (як прапануецца ў БКП-05). 3. Дазвольце, калі ласка, ветлівае пытаньне да Вас. Вы-ж адмін гэтага разьдзелу? Ці ведаеце Вы добра адрозьненьні правапісаў, адрозьненьні правапісных ад іншых моўных нормаў? [[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 23:35, 2 лютага 2021 (+03)
:::::::: «''Вы-ж адмін гэтага разьдзелу?''» [[Вікіпэдыя:Адміністрацыя]]. «''Ці ведаеце Вы '''добра''' адрозьненьні правапісаў, адрозьненьні правапісных ад іншых моўных нормаў?''» З улікам таго, што для кожнага «добрае» сваё, то магчыма з улікам вашага разуменьня, я чагосьці ня ведаю добра. Але ж гэтая сытуацыя ніякім чынам ня тычыцца адміністратарскіх паўнамоцтваў. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 02:25, 3 лютага 2021 (+03)
 
::::: 1. Гляньце на апошнюю старонку, там дзе "Даведачнае выданне" і г.д. Вось гэтая частка афармлення - афіцыйным правапісам. 2. У нататцы "Ад карэктара" якраз пералічана, што ў напісанні дапасавана да пазнейшых (пасля 1933) нормаў. Усё астатняе ў адпаведнасьць з праектам БКП-2005 не прыведзена. Глядзіце, напрыклад, слова "гэрб". Такім чынам, сапраўды, гэтае перавыданьне не дапасавана поўнасьцю да БКП-2005. 3. Яшчэ раз: нават калі-б яно было наўмысна перанабрана згодна з БКП-2005, гэта ўсё роўна не пасуе на "выданьне новых слоўнікаў" на БКП-05. Гэтак можна і РБС 1937 ці 1953 перанабраць. Гэта не самастойная праца. 4. Што значыць "словы падыходзяць, не падыходзяць"? У артаграфічным слоўніку чалавек правярае, як пішацца слова (а не падыходзіць яно да чагосьці ці не). У тлумачальным - значэньне. У энцыкляпэдыі - чытаюць пра саму зьяву, прадмет, падзею. Гаворка не пра сам выбар слоў (якое падыходзіць, якое не).[[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 23:03, 2 лютага 2021 (+03)
::::::: І тое, што Вы задалі канкрэтнае пытаньне, я даў канкрэтны адказ. Слоўнік Байкова-Некрашэвіча ў перавыданьні 2014 не падыходзіць у якасьці пруфу існаваньня слоўнікаў, выдадзеных адпаведна з БКП-2005. Вось і ўсё. Карыстайцеся на здароўе, тут абмеркаваньне не пра гэта) Патрэбен пруф існаваньня слоўніка на БКП-05, інакш выдаленьне праўкі аб адсутнасьці такіх слоўнікаў - няслушнае. [[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 23:35, 2 лютага 2021 (+03)
 
=== 4 ===
* Знайшоў тлумачэньне актыўнасьці [https://www.facebook.com/profile.php?id=100009297717092]. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 01:34, 2 лютага 2021 (+03)
: «Цікавы» падыход. Ну няма энцыкляпэдыяў і г.д. на беларускай мове клясычным правапісам. Абавязкова пра гэтае трэба напісаць у артыкуле? Дык тады ў артыкуле можна напісаць і пра тое, што заканадаўстве ў Беларусі вядзецца толькі на расейскай мове, а клясычны правапіс ігнаруецца. Я ўжо не кажу пра тое, што Лукашэнка дэманстратыўна карыстаецца трасянкай, а не тарашкевіцай. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 01:58, 2 лютага 2021 (+03)
 
:::: >> У Беларусі ўсё закадаўства вядзецца на расейскай мове. Пераклад чагосьці — гэта толькі пераклад чагосьці.
:::: Дайце, калі ласка, мне рускамоўны тэкст Кодэксу аб культуры :-)
:::: А калі хочаце - я вам яшчэ чумадан НПА накідаю, якія ёсьць толькі па-беларуску.
 
:::::::: >> Нагадаю вам, я вас папярэдзіў.
:::::::: Я вас таксама - калі вы не ўмееце карыстацца сайтамі, на якія спасылаецеся, то гэта цалкам ваша праблема. Чакаю вашых публічных прабачэньняў. Спадзяюся мне не спатрэбіцца заўтра бегчы праз паўгораду на сваю кватэру, каб прадэманстраваць вам доказы ў выглядзе фота і сканаў адпаведных нумароў "Звязды" і асобнага выданьня кніжачкай Выбарчага К. --[[Удзельнік:Shurix-noise|Shurix-noise]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Shurix-noise|гутаркі]]) 20:38, 2 лютага 2021 (+03)
::::::::: Вы чакаеце ад мяне публічных прабачэньняў? Сур’ёзна? За што? За тое, што вы пацьвердзілі мае словы і тым самым самі пацьвердзілі, што вы хлусіце? Яшчэ раз вам нагадаю., Уу Беларусі заканадаўства вядзецца на расейскай мове. Пры гэтым некаторыя дакумэнты перакладаюцца на беларускую мову. Падабаецца вам гэтае або не падабаецца, але гэта факт. Публічных прабачэньняў ад вас я не чакаю. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 23:31, 2 лютага 2021 (+03)
 
=== 5 ===
* З чым магу пагадзіцца з ініцыятарам спрэчкі, дык гэта, што артыкул можна зрабіць лепшым. Толькі баюся, каб ініцыятар у выніку не пашкадаваў, што прымусіў мяне вярнуцца да гэтага пытаньня, якім я даволі шчыльна займаўся яшчэ зь дзясятак гадоў таму. Раней зьбіраўся працягваць працаваць над аб'ектыўна на гэты момант больш важнымі для існаваньня Беларусі і беларусаў пытаньнямі, але прайсьці міма даданьня ненэўтральных зьвестак у фактычна галоўны артыкул Беларускай Вікіпэдыі не магу. На жаль, ня ўсе разумеюць, што на ўсё свой час і ў пэўныя моманты пэўныя спрэчкі могуць быць недарэчнымі. Але гэта ўжо не на маім сумленьні. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 14:50, 2 лютага 2021 (+03)
** +1 да [[user:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]]. Ужо на RU Wiki нешта там (бала-)муцілі: https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=Тарашкевица&oldid=109030290. Я ставіў меткі дадаць крыніцу, нешта дадалі, але ў крыніцах няма доказу сьцвержданняў, што напісаны. После введения специальным законом РБ от 23 июля 2008 исправленного варианта наркомовки, ставшего обязательным во всех сферах использования письменного языка на территории страны 1 сентября 2010, использование тарашкевицы постепенно сходит на нет и в интернете[43][44][нет в источнике]. В 2012 году Википедия в официальной орфографии обогнала Википедию на тарашкевице по числу статей, а по состоянию на 2020 год обгоняет её почти втрое (см. актуальные цифры в соответствующих статьях)[источник?]. -- [[user:pr12402|pr12402]], 2 лютага 2021