Вячаслаў Ракіцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 3:
|Партрэт = Вячаслаў Ракіцкі.jpg
|Памер =}}
'''Вячаслаў Антонавіч Ракіцкі''' (нар. {{ДННарадзіўся|13|10|1953}}, в. [[Празарокі]], [[Глыбоцкі раён]], БССР) — беларускі [[пісьменьнік]], [[мастацтвазнаўца]], тэатральны і кінакрытык, [[сцэнарыст]] і [[рэжысэр]] дакументальнагадакумэнтальнага кіно, [[перакладчык]], [[журналіст]]. [[Кандыдат мастацтвазнаўства]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Скончыў факультэт журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] па спэцыяльнасьці «радыё і тэлебачаньне» і асьпірантуру [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук]] па спэцыяльнасьці «тэатральнае мастацтва».
 
Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі і акторам у [[Беларускі тэатар юнага гледача|Беларускім тэатры юнага гледача]], навуковым супрацоўнікам аддзелу тэатру Інстытуту мастацтвазнаўства і фальклоруфальклёру НАН, рэдактарам па драматургіі [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры]], загадчыкам аддзелу літаратуры і мастацтва літаратурна-драматычнай рэдакцыі [[Беларускае тэлебачаньне|Беларускага тэлебачаньня]].
 
Як тэатразнаўца дасьледаваў гісторыю беларускага тэатру і нацыянальнай драматургіі, сцэнічныя жанры. Адзін з аўтараў трохтомнага акадэмічнага выданьня «Гісторыя беларускага тэатру». Як крытык аналізаваў тэатральны і кінапрацэс, бягучы рэпэртуар тэатраў, творчасьць актораў, рэжысэраў, драматургаў. Аўтар больш за 200 артыкулаў у пэрыядычных выданьнях і альманахах. Друкаваўся і выступаў з навуковымі дакладамі і мастацтвазнаўчымі аглядамі ў Японіі, Нямеччыне, Польшчы, Славакіі, Расеі, Украіне, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Кіпры, Узбэкістане, Кыргызстане, іншых краінах. Быў сябрам прэзыдыумупрэзыдыюму [[Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі|Саюзу тэатральных дзеячаў]] і [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]], адзін са стваральнікаў Беларускага цэнтрацэнтру Міжнароднага інстытуту тэатру.
 
З 1988 да 1999 гады працаваў у першым недзяржаўным «тоўстым» часопісе [[Спадчына (часопіс)| «Спадчына»]] — загадчыкам аддзелу, а пасьля і галоўным рэдактарам (1997—1999). Выданьне вярнула новай Беларусі сотні рэпрэсаваных ці скрадзеных у нацыі тэкстаў і дакумэнтаў. Гэтую ж справу працягвае на Радыё Свабода, сталым аўтарам якога зьяўляецца ад 1997 году. Разам з [[Вінцук Вячорка|Вінцуком Вячоркам]] быў аўтарам перадачы «Неабжытая спадчына», а ў 2000 годзе распачаў праграму «[[Беларуская Атлянтыда]]», якая выходзіла ў эфірэтэр болей за дзесяцігодзьдзе. Выбраныя тэксты яе склалі кнігу «Беларуская Атлянтыда: Рэаліі і міты эўрапейскай нацыі», што выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзя» ў 2006 годзе. У 2010 годзе пабачыла сьвет «Беларуская Атлянтыда. Кніга другая: Міты і брэнды калянізаванай нацыі». У 2011 годзе выйшла кніга «Сто адрасоў свабоды. 1980—2010», якая зьяўляецца першай спробай сыстэматызацыі беларускай гісторыі і геаграфіі, незалежнасьці і дэмакратыі.
 
Ад 2009 году супрацоўнічае з «[[Белсат]]ам». Быў вядучым цыклаў дакумэнтальнага («Блізкая гісторыя: іншы погляд») і мастацкага («Кінаклуб») кіно. У 2010 годзе дэбютуе як рэжысёррэжысэр дакумэнтальнага кіно. У суаўтарстве з [[Андрэй Куціла|Андрэем Куцілам]] зьняў для «Белсату» дакумэнтальныя стужкі «Даволі! Да Волі…» (50 хвілін, галоўная ўзнагарода кінафэстывалю ў Опузэне, Харватыя), «Выбар Саньнікава» (30 хвілін), «Дарога Статкевіча» (30 хвілін), «Каханьне па-беларуску» (30 хвілін, галоўная ўзнагарода 2-га Фэстывалю Мастацтва Факту ў Торуні, Польшча), шматсэрыйныя дакумэнтальныя цыклы «Сьцяна» (12 сэрыяў), «Краты» (10 сэрыйсэрыяў), «Пераемнікі» (12 сэрыяў). У 2015—2016 гадах зьняў аўтарскі 40-сэрыйны дакумэнтальны цыкл «Сьведкі», які распавядае пра змаганьне за незалежную і дэмакратычную Беларусь у 1980 — 2000-х гадах.
 
Перакладае на беларускую мову польскую драматургію. У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік п’ес [[Славамір Мрожак|Славаміра Мрожака]] «Дом на мяжы».
 
Займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю — выкладаў гісторыю тэатру і тэорыю драмы ў [[Беларуская акадэмія мастацтваў|Беларускай акадэміі мастацтваў]], [[Беларускі ўнівэрсытэт культуры|Беларускім унівэрсытэце культуры]], [[Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава|Інстытуце сучасных ведаў]]. Быў адным ззь першых выкладчыкаў [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа]].
 
Сябра [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу беларускіх пісьменьнікаў]] з 2008 году і [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]]. Шмат гадоў быў сябрам Саюзу тэатральных дзеячаў, уваходзіў у яго кіроўныя органы. Адзін з арганізатараў Беларускага цэнтру Міжнароднага Інстытуту тэатра, ініцыятар і кіраўнік шэрагу міжнародных тэатральных ініцыятыў у Беларусі.
 
== Узнагароды ==