Літаратурны музэй Максіма Багдановіча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Максім Багдановіч з дапамогай HotCat
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 33:
Пастанова аб стварэньні Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча прынятая 19 верасьня 1980 году. Створаны 1 красавіка 1981 году, адкрыты для наведвальнікаў [[8 сьнежня]] 1991 году да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча. У доме, які пазбаўлены мэмарыяльнасьці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, узноўлены непаўторны паэтычны сьвет паэта і яго жыцьцёвы шлях<ref name="bagdanovich1473">[http://bagdanovich.museum.by/node/1473 Гістарычная спраўка {{ref-ru}}]</ref>.
 
Мастацкае афармленьне экспазыцыі стылізаванае пад характэрны для мастацтва канца [[XIX стагодзьдзе|XIX]] — пачатку [[XX стагодзьдзе|XX]] стст. [[мадэрн]]. Яго элемэнты прысутнічаюць у афармленьні столі, экспазыцыйных нішаў, вітражоў, у складаным плястычным малюнку твораў з саломкі<ref name="MBLM">[https://web.archive.org/web/20130607084650/http://bagdanovich.by/by/MBLM Літаратурны музэй М.Багдановіча]</ref>.
 
Кожная зь пяці заляў экспазыцыі адлюстроўвае пэўны пэрыяд жыцьця паэта, так першая экспазыцыйная заля знаёміць з тэмай дзяцінства і раньняй юнацкасьці пісьменьніка, матэрыялы другой залі адлюстроўваюць працэс станаўленьня творчай індывідуальнасьці, трэцяя заля экспазыцыі прысьвечаная тэме росквіту творчага таленту М. Багдановіча, апошняя заля «Мадоны» — адрозьніваецца ад іншых заляў экспазыцыі сваім афармленьнем і ўвядзеньнем адмысловых прыёмаў падачы экспанатаў<ref>[http://bagdanovich.museum.by/node/1493 Апісаньне экспазыцыі {{ref-ru}}]</ref>.