Розьніца паміж вэрсіямі «Абмеркаваньне:Беларускі клясычны правапіс»

:::::: Хацелася б бачыць абгрунтаваньне з апораю на факты, а не апэляваньне да асобы апанэнта. Як павінен чалавек даказаць _адсутнасьць_ нейкае зьявы? Гэта сафістыка. Дык Вам вядомы грунтоўныя слоўнікі, выдадзеныя ў адпаведнасьці з БКП? Тлумачальны, артаграфічны. А энцыкляпэдыі накшталт БелЭн? А які яшчэ грамадзка-палітычны інфармацыйны партал (дастаткова вядомы) функцыянуе на БКП-2005? Калі такія ёсьць - дайце спасылкі і дададзім гэта ў артыкул.[[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 00:46, 2 лютага 2021 (+03)
::::::: Вось ужо зьявіўся трэці ўдзельнік зь мізэрным унёскам у Беларускую Вікіпэдыю, якога зацікавіў выняткова гэты артыкул. Я ўжо напісаў вышэй і ніжэй, што ў артыкул будуць дадавацца толькі зьвесткі, значнасьць і форма даданьня якіх пацьвярджаецца вартымі даверу крыніцамі. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 01:21, 2 лютага 2021 (+03)
:::::::: Ваш адказ паказальны. Я непасрэдна папрасіў апэляваць да фактаў, а не да асобы апанэнта. Вы-ж толькі другое і робіце, відавочна, за адсутнасьцю адказу па сутнасьці пытаньня. Гэта злоўжываньне і правіламі, і паўнамоцтвамі. Вам проста ня хочацца бачыць у тэксьце артыкула факты, якія Вас засмучаюць. Адсутнасьць зьявы - гэта факт, пакуль не даведзена прысутнасьць. Дайце спасылкі на грунтоўныя слоўнікі, энцыкляпэдыі - унясём гэта ў артыкул і пытаньне будзе закрыта. [[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 16:46, 2 лютага 2021 (+03)
 
:: >> Хацелася б нагадаць удзельніку, увесь унёсак якога ў Беларускай Вікіпэдыі за пэрыяд з жніўня 2020 году — гэта «даданьне не зусім прыемным для прыхільнікаў тарашкевіцы фактаў»
10

зьменаў