Абмеркаваньне:Беларускі клясычны правапіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Некарэктны адкат зьмяненьняў: цікавая актыўнасьць, тры розныя ўдзельнікі зь мізэрным унёскам і ўсіх цікавіць толькі гэты артыкул
Радок 96:
::::: Перачытайце, калі ласка, мой адказ яшчэ раз: у ім я абгрунтаваў, што сьцьверджаньні без крыніцаў мелі сумнеўную нэўтральнасьць. І падобным маніпуляцыйным «фактам» ня месца ў Вікіпэдыі. Ацэнка маіх паводзінаў дакладна не ў кампэтэнцыі ўдзельнікаў зь мізэрным і даволі спэцыфічным унёскам у гэтым моўным разьдзеле. Зрэшты, ацэньваньне бягучай сытуацыі з дапамогай прыметніка «палітычны» — гэта даволі красамоўнае сьведчаньне, што я марную час. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 20:22, 1 лютага 2021 (+03)
:::::: Хацелася б бачыць абгрунтаваньне з апораю на факты, а не апэляваньне да асобы апанэнта. Як павінен чалавек даказаць _адсутнасьць_ нейкае зьявы? Гэта сафістыка. Дык Вам вядомы грунтоўныя слоўнікі, выдадзеныя ў адпаведнасьці з БКП? Тлумачальны, артаграфічны. А энцыкляпэдыі накшталт БелЭн? А які яшчэ грамадзка-палітычны інфармацыйны партал (дастаткова вядомы) функцыянуе на БКП-2005? Калі такія ёсьць - дайце спасылкі і дададзім гэта ў артыкул.[[Удзельнік:StanislauRamanchuk|StanislauRamanchuk]] ([[Гутаркі ўдзельніка:StanislauRamanchuk|гутаркі]]) 00:46, 2 лютага 2021 (+03)
::::::: Вось ужо зьявіўся трэці ўдзельнік зь мізэрным унёскам у Беларускую Вікіпэдыю, якога зацікавіў выняткова гэты артыкул. Я ўжо напісаў вышэй і ніжэй, што ў артыкул будуць дадавацца толькі зьвесткі, значнасьць і форма даданьня якіх пацьвярджаецца вартымі даверу крыніцамі. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 01:21, 2 лютага 2021 (+03)
 
:: >> Хацелася б нагадаць удзельніку, увесь унёсак якога ў Беларускай Вікіпэдыі за пэрыяд з жніўня 2020 году — гэта «даданьне не зусім прыемным для прыхільнікаў тарашкевіцы фактаў»
Вярнуцца да старонкі «Беларускі клясычны правапіс».