Юры Семяняка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Творчасьць: выпраўленьне спасылкі
Радок 47:
Працаваў у вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным і песенным жанрах. Зь ягоных твораў фармаваліся рэпэртуары [[Вакальна-інструмэнтальны ансамбль|ВІА]] «[[Песьняры]]», «[[Лявоны]]», «[[Верасы]]».
 
Быў вядомы найперш як паэт-песеньнік, пераважна пісаў музыку на вершы беларускіх паэтаў [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Максім Танк|Максіма Танка]], [[Пятрусь Броўка|Петруся Броўкі]], [[Алесь Бачыла|Алеся Бачылы]], [[Адам Русак|Адама Русака]], [[Генадзь Бураўкін|Генадзя Бураўкіна]], [[Уладзімер Карызна (паэт)|Уладзімера Карызны]], [[Эдзі Агняцьвет]]. Атрымалі папулярнасьць шматлікія лірычныя і патрыятычныя песьні Ю. В. Семянякі («Ой, шумяць лясы зялёныя», «Застольная», «Памятаеш, любы мой, дзянькі», дуэт «Явар і каліна», «Ты мне вясною прысьнілася», «Не за вочы чорныя», «Якая ты цудоўная, Радзіма», «Я сэрцам з табой», «Беларусь — мая песьня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцьвітай, Беларусь»).
 
Улюбёнымі жанрамі кампазытара былі опэра і музычная камэдыя. Опэра Юрыя Семянякі «Калючая ружа» (1960) стала першым у Беларусі опэрным творам на сучасную тэматыку. Кампазытар быў адным зь першапраходцаў у беларускай музыцы жанру апэрэты (апэрэта «Сьцяпан — вялікі пан» і апэрэта-вадэвіль «Тыдзень вечнага каханьня»).