Тэрэза Голуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
Нарадзілася ў сям’і лесьніка Станіслава Восіпавіча i Руфіны Францаўны Маляўскiх. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). З лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых клясаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. З верасьня 1974 г. у Мінску, дзе працавала выхавацелькай дзіцячага саду (1974-1981).
 
У 1976 годзе скончыла [[філёлягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]. На працягу 1981-1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу выданьняў і тэксталёгіі.
 
З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускае літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намесьнік дырэктара па навуцы.