Тэрэза Голуб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Тэрэза Станіславаўна Голуб'''; нар. 13 траўня 1951, в. Рудня Валожынскага раён...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:31, 29 студзеня 2021

Тэрэза Станіславаўна Голуб; нар. 13 траўня 1951, в. Рудня Валожынскага раёну Менскай вобласьцi)– беларускі літаратуразнаўца, тэкстоляг, крытык, кандыдат філёлягічных навук, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага.

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і лесьніка Станіслава Восіпавіча i Руфіны Францаўны Маляўскiх. У 1966 г. скончыла Сівіцкую васьмігадовую школу, а затым — Івянецкую СШ (1968). З лістапада 1968 г. па жнівень 1974 г. працавала піянерважатай і настаўніцай пачатковых клясаў у той жа адукацыйнай установе, у якой атрымала свой першы атэстат. З верасьня 1974 г. у Мінску, дзе працавала выхавацелькай дзіцячага саду (1974-1981).

У 1976 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу 1981-1993 гг., працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі: лабарантам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу выданьняў і тэксталёгіі.

З 1993 г. па 1997 г. — у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускае літаратуры: вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намесьнік дырэктара па навуцы.

У 1997—2002 гг. займала пасаду навуковага супрацоўнiка, з верасьня 2002 г. — загадчык адзьдзелу выданьняў і тэксталёгіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2008 г. па 2013 г. Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адначасова выконвала абавязкі намесьніка дырэктара Інстытута (2006—2008). Жыве ў Мінску. Працягвае займацца навуковай працай.

Навуковая дзейнасьць

Друкавацца пачала ў 1981 годзе. Дэбютавала на старонках часопісу «Маладосць». У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага: Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў» (Навуковы кіраўнік М. Мушынскі). У дысэртацыi абагульняецца тэксталягiчны вопыт эдыцыйнай практыкi творчай спадчыны Максiма Гарэцкага. Навукова абгрунтавана неабходнасьць Поўнага збору твораў. Вызначаюцца задачы забесьпячэньня паўнаты выданьня, устанаўленьня кананiчных тэкcтаў твораў, сфармiраваньня змястоўнага i вычырпальнaга навукова-даведчага апарату. У гэтай сувязі распрацавана канцэпцыя Поўнага збору твораў, дасьледуюцца некаторыя першачарговыя тэксталягічныя праблемы [1]. Да цяперашняга часу яна зьяўляецца адзіным дыплямаваным кандыдатам навук па тэксталёгіі ў Беларусі.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускае літаратуры; тэксталёгія; эдыцыйная практыка; збор, вывучэньне і падрыхтоўка творчай спадчыны М. Гарэцкага да выданьня акадэмічнага тыпу[2].

Аўтар каля 200 навуковых прац па праблемах літаратуразнаўства і пытаньнях музэйнай справы. Артыкулы друкававалiся ў часопiсах «Маладосць», «Полымя», «Неман», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук», газетах «Веды», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» i iнш.

У складзе творчага калектыву тэкстолягаў займалася вывучэньнем творчай спадчыны клясікаў беларускае літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выданьня навукова каментаваных Збораў твораў: Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884—1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987—1992), Поўнага збору твораў Янкі Купалы ў 9 тамах (1995—2003); Збору твораў: Якуба Коласа ў 20 тамах (2007—2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010—2014). Кіраўнікі двух апошніх навуковых праектаў (адпаведна): Т. Голуб, М. Мушынскі; Т. Голуб, А. Васілевіч.

Грамадзкая дзейнасць

На працягу 2001—2006 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэту Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2009 гг. уваходзіла ў склад Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі. Пэўны час была ўдзельніцай Харавой капэлы НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Т. Слабодчыкавай. У 2002-2013 гг. зьяўлялася членам Вучонага савету Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (у далейшым Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі); старшынёй атэстацыйнай камісіі; старшынёй Савету ветэранаў Інстытута, уваходзіла ў склад рэдкалегіі Збору твораў Я. Коласа ў 20 тт.; Збору твораў І. Шамякіна ў 23 тт.; зб. «Гарэцкія чытанні», была адным з арганізатараў іх правядзеньня і інш.

На працягу 2006—2008 гг. узначальвала Дзяржаўную экзамэнацыйную камісію факультэту беларускай філялёгіі і культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. У студзенi 2019 г. абрана намесьнікам Старшыні Прэзыдыуму Грамадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх».

Займаецца пошукавай працай, папулярызацыяй беларускае літаратуры i мовы, выступае з дакладамі на навуковых канфэрэнцыях, з лекцыямі перад студэнтамі ВНУ i навучэнцамі агульнаадукацыйных школ, на радыё і тэлебачаньні.

Прызнанне

  • кандыдат філёлягічных навук
  • Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
  • Ганаровы сябра Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры.

Узнагароды

  • Літаратурная прэмія iмя М. Гарэцкага (1993).
  • Ганаровыя граматы НАН Беларусі, Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі), адзьдзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; 2013; 2019),Рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; 2006),Граматы Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2001; 2003; 2006),Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музэю Якуба Коласа (2011), Рэспубліканскага фонду імя Братоў Гарэцкіх (2001).

Творы

  • У творчай майстэрні класіка: Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 157
  • Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2006. — 248 c.
  • Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова. — Мінск: Беларус. навука, 2012.- 308 с.; 2-е выд., выпр. і дап. — Мінск: Беларус. навука, 2014.- 347 с.
  • Тэксталогія беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: Гісторыя тэксту як шлях да гісторыі літаратуры. — Мінск: Беларус. навука, 2013.- 245 с.

Лiтаратура

  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2001. — Мінск, Беларус. навука, 2001. С. 13 — 30.
  • Аддзел выданняў і тэксталогіі // Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: 1931—2006. — Мінск, 2006. - С. 12 — 34.
  • Дасаева, Т. Тэрэза Голуб: У суквецці вясны // Люблю наш край: Валожыншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / Уклад., падрыхт. тэкстў і камент. В. Рагойшы — Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. — 405 с. ISBN 985-02-0857-0.
  • Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 80 год: 1929—2009. — Мінск, Права і эканоміка, 2009. - С. 90 — 97.
  • Працы Інстытута літаратуры НАН Беларусі: 1981—2005; Бібліяграфічны даведнік — Мінск: 2006. — 344 с.
  • Илькевич, Н. Начало многотрудного пути // Годы (Смоленск), 2002, № 4. — С. 70-75.
  • Золава, Э. Спадчына класіка — у поўны збор твораў // Гарэцкія чытанні: Матэрыялы дакл. і паведамл. на ХΙ Гарэцкіх чытаннях / Мінск, 18 лют. 2003 г. — Мінск, 2004. — С. 93 — 98.
  • Золава, Э. Тэксталогія — аснова літаратуразнаўства // Літаратура і мастацтва. — 2003, 6 чэрв.
  • Дзенісюк, Н. Услед за лініяй жыцця: Творчая індывідуальнасць: ад літаратурнага тэксту да культурнай спадчыны. — Веды. — 2006. — 20 сак.
  • Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. 2010. № 3. С. 138.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Голуб, Т. С. Тэксталогія твораў Максіма Гарэцкага (Прынцыпы выдання Поўнага збору твораў): Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. — Мінск, 2000.- 20 с.
  2. ^ Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязнаўчы даведнік / Склад. Д. Крывашэй, А. Мальдзіс // Маладосць. — 2010. — № 3. — С. 138