Анатоль Казлоў: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі піьменьнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{пісьменьнік}} '''Анатоль Казлоў''' (28 ліпеня 1962, в. Асінаўка, Краснаполь...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 02:12, 27 студзеня 2021

Анатоль Казлоў (28 ліпеня 1962, в. Асінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.

Анатоль Казлоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 ліпеня 1962(1962-07-28)
Памёр 20 сакавіка 2023(2023-03-20) (60 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, літаратуразнаўца, празаік, публіцыст, літаратар
Мова беларуская мова[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 28 ліпеня 1962 году ў в. Асінаўка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласьці. У 1985 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Працаваў у будакашалёўскай раённай газэце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сыбірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—1990 гадох вучыўся ў асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў» (навуковы кіраўнік — Іван Навуменка).

У 1990—1992 гадох — загадчык аддзелу публіцыстыкі і нарыса часопісу «Полымя». У 1992—2003 і 2011—2014 гадох — загадчык аддзелу прозы часопісу «Маладосьць». Галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопісу «Нёман» (2009—2011, з 2014).

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1991 году. З 2006 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Творчасьць

Аўтар празаічных зборнікаў:

  • Міражы ценяў (1990),
  • І тады я памёр… (1993),
  • Незламаная сьвечка (2000),
  • Юргон (2006),
  • Горад у нябёсах (2009),
  • Той, хто абганяе сны (2014).

Літаратура

  • Казлоў А. Не люблю грыбоў і ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі