Павал Кавалёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{пісьменьнік}} '''Павал Нічыпаравіч Кавалёў''' (18 лістапада 1912, в. Склімі...'
 
артаграфія
Радок 5:
Нараодзіўся [[18 лістапада]] [[1912]] году ў в. [[Склімін]] [[Клімавіцкі павет|Клімавіцкага павету]] [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]] ў сям’і селяніна Кавалёва Нічыпара Фёдаравіча. Бацька неаднаразова езьдзіў на заработкі на шахты Данбасу. Маці, Фядора Мікалаеўна, увесь час працавала на сельскай гаспадарцы.
 
Спачатку вучыўся ў Склімінскай пачатковай школе, затым у Мілаславіцкай сямігодцы, дзе беларускую мову і літаратуру выкладаў Я.Бобрык, які прывіў яму любоў да мастацкай літаратуры. У траўні 1930 году быў пасланы камсамолам на пэдагагічныя курсы ў Магілёў, якія скончыў восеннювосеньню таго ж году.
 
Працаваў настаўнікам Пажарскай пачатковай школы [[Клімавіцкі раён|Клімавіцкага раёну]], затым сакратаром клімавіцкай раённай газэты «Камуна». У 1932 годзе быў пераведзены ў смалявіцкую газету «Шлях калектывізацыі», адкуль пайшоў вучыцца ў Камуністычны інстытут журналістыкі (закончыў у 1936 годзе). Затым накіраваны ў газэту «[[Звязда]]»: быў літатурным работнікам, загадчыкам аддзелу культуры, а на пачатку [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкай вайны]] — сакратаром. У 1941—1943 гадох быў сакратаром рэдакцыі газэты «[[Савецкая Беларусь]]» (знаходзілася ў [[Масква|Маскве]]). У 1943 годзе быў адкліканы на работу ў Цэнтральны штаб партызанскага руху, дзе служыў старшым памочнікам начальніка аддзяленняаддзяленьня друку да 1944 году. Пасля расфарміраваньня штабу быў памочнікам начальніка спачатку трэцяга, а затым першага сакратара ЦК [[КП(б)Б]].
 
Cябра [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] з 1945 году. З 1946 году — адказны сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР. У 1955—1967 гадох — галоўны рэдактар часопісу «[[Вожык (часопіс)|Вожык]]». У 1967—1972 гадох — галоўны рэдактар часопісу «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]». У 1966 годзе ў складзе дэлегацыі Беларускай ССР прымаў удзел у рабоце ХХI сесіі [[Генэральная Асамблея ААН|Генэральнай Асамблеі ААН]].
Радок 16:
Першыя нарысы П.Кавалёва надрукаваны ў клімавіцкай газэце «Камуна» у 1929 годзе. У 1930 годзе яго першы верш «Жыцьцё імчыцца» зьмясціла рэспубліканская газэта «[[Піянер Беларусі]]» (публікацыі не выяўлены). Да вайны пераважна выступаў у друку зь вершамі, нарысамі й артыкуламі. У ваенны час найбольш выявіў сябе як нарысіст (публікацыі ў «Савецкай Беларусі»).
 
У 1945 годзе выдаў кнігу апавяданьняў і нарысаў «Прага бою», аднаактныя п’есы «Подзьвіг», «Родная кроў», дзе паказаў героіку Вялікай Айчыннай вайны. Схільны да дакументальнага адлюстраваньня падзей. У творах на сучасную тэматыку ўзьнімаў маральна-этычныя праблемы, імкнуўся да стварэньня паўнакроўных характараў, дакладнасьці псыхалягічнай матывіроўкі ўчынкаў. Пісаў творы для дзяцей. Найбольш значныя творы П.Кавалёва — аповесьці «Падзеньне Хвядоса Струка», «Дзень першы, ноч апошняя», «Пакінь нас, трывога». Выступаў у жанры сатыры і гумару. Вядомы як перакладчык. Творы П.Кавалёва перакладзеныперакладзеныя на [[Расейская мова|расейскую]] і [[Украінская мова|ўкраінскую мовы]]<ref>[http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogreglib/112.htm Кавалёў Павел Нічыпаравіч (1912—1995)]</ref>.
 
== Узнагароды ==
* ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга,
* ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені,
* два ордэнамыордэны «Знак Пашаны»,
* заслужаны работнік культуры Беларусі (1978),
* шэсцьшэсьць ганаровых граматаў Вярхоўнага Савету БССР,
* ганаровая грамата Тувінскай АССР.