Алесь Пісьмянкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{пісьменьнік}} '''Алесь Уладзімеравіч Пісьмянкоў''' (25 лютага 1957, в. Бялы...'
 
дапаўненьне
Радок 10:
 
Памёр [[23 красавіка]] [[2004]] году ў [[Менск]]у на працоўным месцы ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Менску на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]]<ref>[https://news.tut.by/society/422070.html 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды]</ref>.
 
== Творчасьць ==
Дэбютаваў вершам у 1972 годзе ў касцюковіцкай раённай газэце «Сцяг камунізму».
 
Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983). Пасьля першага зборніка паэзіі выйшлі кнігі «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю…» (2000, выбранае). Зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасьмяротна. У 2012 годзе ў газэты „[[Звязда]]“ выдала зборнік выбраных твораў „Не зьнікай“ (укладальнік жонка паэта — Алена Пісьмянкова).
 
Пісаў творыі для дзяцей: «Заўзятары» (1993), «Ласуны — веселуны» (1997), «Мы з братам» (2003). Калі працаваў у часопісе «[[Вожык (часопіс)|Вожык]]» спрабаваў сябе ў сатыры. Пісаў таксама нарысы, эсэ, аўтар перакладаў. Асобныя вершы паэта пакладзены на музыку.
 
== Бібліяграфія ==
 
=== Зборнікі вершаў ===
* Белы камень: Вершы. — Менск, 1983. — 47 с.
* Чытаю зоры: Лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1988. — 87 с.
* Планіда: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 110 с.
* Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1997.
* Журавель над студняй: Вершы. — Менск: 1998. — 134 с.
* Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. — Менск: Мастацкая літаратура, 2000. — 319 с.
* Думаць вершы: вершы, эсэ, успаміны. — Менск: Мастацкая літаратура, 2005. — 214 с.
* Любіць бы вечна…: вершы. — Менск: Дыксэнд, 2007. — 111 с.
* Не знікай: вершы, эсэ. — Менск: Мастацкая літаратура, 2012.-294с.
* Чаму вожык не стрыжэцца?: вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 2016. — 18с.
 
=== Творы для дзяцей ===
* Заўзятары: Вершы — Менск: Мастацкая літаратура, 1993.
* Ласуны — веселуны Вершы — Менск: Мастацкая літаратура, 1997.
* Мы з братам: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 2003.
 
=== Вершы ў зборніках ===
* Зборнік вершаў / Сяргей Законнікаў. — Мінск : Рэспубліканскі літаратурна-мастацкі фонд «Гронка», 1999. — 121, [3] с.
* Бяссонне Млечнага Шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларусь, 2016. — 525, [2] с.
* Антология на беларуската поезия / [съставител и уводна студия: Румяна Евтимова]. — София : Панорама, 2000. — 703 с. (на баўгарскай мове)
* Беларуската моя тетрадка: избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск : Беллітфонд, 2000. — 279 с. (на баўгарскай мове)
 
== Узнагароды ==