Іван Шамякін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 27:
 
== Біяграфія ==
Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы [[Карма (Добрускі раён)|Карма]] [[Добрускі раён|Добрускага раёну]] (цяпер [[Гомельская вобласьць]]). Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940). У 1940—1945 гадах служыў у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] — удзельнічаў у баях пад [[Мурманск]]амМурманскам, у вызваленьні [[Польшча|Польшчы]], у баях на рацэ [[Одра]]. У 1945—1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка [[Церахоўскі раён|Церахоўскага раёну]] (зараз [[Чарацянскі сельсавет]] Гомельскага раёну). З 1946 году вучыўся на завочным аддзяленьні Гомельскага пэдынстытуту. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаху «Советская Отчизна». З 1954 году — намесьнік старшыні, з 1966 году — сакратар, з 1968 году — другі сакратар, з 1971 году — першы намесьнік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўленьня [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]].
 
У 1958 годзе разам з шэрагам іншых літаратараў Беларусі выступіў з асуджэньнем «''здрадніцкіх паводзінаў''» [[Барыс Пастарнак|Барыса Пастарнака]], ухваліўшы рашэньне аб пазбаўленьні аўтара раману «Доктар Жывага» «''званьня савецкага пісьменьніка''»<ref>https://belisrael.info/?p=8792</ref>. У 1991 годзе прызнаўся: «''Я ня ведаў Пастарнака асабіста… „Доктора Живаго“ я, канешне, не чытаў… ішоў за ўсімі, я верыў ім, старым і мудрым''»<ref>https://belisrael.info/?p=20500</ref>.
 
З 1980 і да вясны 1992 году — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савету [[БССР]] (1963—1985) і [[СССР]] (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1971—1985). З 1987 году старшыня Беларускага камітэту абароны міру.
 
У 1963 годзе як чалец дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 28-й сэсіі Генэральнай Асамблеі [[ААН]] у Нью-Ёрку. Потым пісаў ва ўспамінах пра сваю работу ў ААН: «''Пры галасаваньні нярэдка трэба было бегчы праз усю залю, пад уедлівыя ўсьмешкі дэлегатаў іншых краін, да савецкай дэлегацыі — як галасаваць? За, супраць, устрымацца? Далёкаму ад дыпляматыі няпроста было разабрацца. А ўявіце, што на другі дзень газэты расьпісалі, што беларуская дэлегацыя прагаласавала супраць саюзнай. Што было б!''»
 
Сябра [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] з 1947 году. Народны пісьменьнік Беларусі (1972), акадэмік [[АН Беларусі]] (1994).
 
[[Герой Сацыялістычнай Працы]] (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны ІІ ступені, «Знак Пашаны», мэдалём Францыска Скарыны й іншымі мэдалямі.
 
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «[[Сэрца на далоні]]» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982) за кінафільм «Вазьму твой боль».
 
Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газэце на расейскай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесьць «Помста» (часопіс «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]»).
 
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Ўсходніх могілках]] у [[Менск]]уМенску. У гонар пісьменьніка названая адна з [[Вуліца Івана Шамякіна (Менск)|вуліц Менску]].
 
Дачка Тацяна — мовазнавец.
Дачка Тацяна<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/773312.html У Менску адкрылі мэмарыяльную дошку Івану Шамякіну (фота)] — Радыё Свабода</ref> — мовазнавец.
 
== Бібліяграфія ==