Асцярожна: дзеці!: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі дзіцячы часопіс
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Часопіс |назва = «Асцярожна, дзеці» |выява = Ascyarozhna-dzeci.jpg |тэматы...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:06, 26 студзеня 2021

«Асцярожна, дзеці» — беларускі дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў. Выдаецца са сьнежня 2020 году[1].

«Асцярожна, дзеці»
Тэматыка часопіс (для дзяцей малодшага школьнага узросту)
Пэрыядычнасьць 1/месяц
Краіна Беларусь
Адрас Менск
Заснавальнік рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Зьвязда»
Выдавец «Суродзічы»
Дата заснаваньня сьнежань 2019
Мова беларуская
Аб’ём 24 с. (2019)
ISSN 2706-8358

Кожны нумар часопіса прысьвечаны пэўнай тэме. Тэмы першых нумароў былі самалёты, катастрофы, мабільнікі. Разынка кожнага нумара – вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Ёсьць рубрыка «Пахімічым», у якой дзецям прапануецца самастойна правесьці захапляльныя, але бясьпечныя хімічныя экспэрымэнты. У кожным нумар ёсьць і настольная гульня на галоўную тэму.

Галоўныя героі часопісу — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон). Яны разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі