Мадрыд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 63:
Мадрыдзкая гарадзкая аглямэрацыя валодае трэцім паводле велічыні [[СУП]] у Эўрапейскім Зьвязе<ref>{{Спасылка|url=https://www.ukmediacentre.pwc.com/imagelibrary/downloadMedia.ashx?MediaDetailsID=1562|загаловак=Global city GDP rankings 2008–2025|выдавец=Pricewaterhouse Coopers|копія=http://web.archive.org/web/20110504031739/https://www.ukmediacentre.pwc.com/imagelibrary/downloadMedia.ashx?MediaDetailsID=1562|мова=en|дата копіі=4 мая 2011}}</ref>. Горад моцна ўплывае на [[палітыка|палітыку]], [[адукацыя|адукацыю]], [[сфэра забаваў|сфэру забаваў]], пытаньні захаваньня навакольнага асяродзьдзя, [[СМІ]], [[мода|моду]], [[навука|навукі]] й [[мастацтва]], што робіць вялікі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з асноўных глябальных гарадоў сьвету<ref>Globalization and World Cities (GaWC) Study Group and Network, Loughborough University. [http://www.lboro.ac.uk/gawc/world2008t.html "The World According to GaWC 2008"].</ref><ref>[http://www.mori-m-foundation.or.jp/english/research/project/6/pdf/GPCI2009_English.pdf "Global Power City Index 2009"] (PDF).</ref>. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўню жыцьця й памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам [[Паўднёвая Эўропа|Паўднёвай Эўропы]] й [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]], ён месьціць галаўныя офісы большасьці асноўных гішпанскіх кампаніяў. Мадрыд зьяўляецца самым наведавальным сярод турысаў горадам Гішпаніі й чацьвёртым на кантынэнце<ref>[http://www.madridiario.es/2007/Enero/feria/feriamadrid/8577/turistas-madrid.html "Madrid is the most touristic city of Spain"]. Madridiario.es.</ref>, а таксама займае 10-ы радок у сьпісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцьця ў сьвеце паводле дадзеных часопісу «[[Манокль (часопіс)|Манокль]]», які быў апублікаваны ў 2010 годзе<ref>[https://web.archive.org/web/20100708041931/http://www.monocle.com/Magazine/volume-3/issue-25/ "Monocle's World's Most Liveable Cities Index 2009"]. Monocle.com.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20070715111257/http://www.monocle.com/sections/affairs/Magazine-Articles/Top-20-liveable-cities---10-Madrid/ "Top 20 liveable cities – 10 Madrid"]. Monocle.com.</ref>. Мадрыд таксама знаходзіцца ў сьпісе 12 зялёных гарадоў Эўропы паводле дадзеных на 2010 год<ref>[http://www.citymayors.com/environment/greenest-cities-europe.html Greenest cities in Europe]. City Mayors (2010-03-03).</ref>. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзеньня [[Летнія Алімпійскія гульні 2020 году|летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году]]<ref>[http://www.olympic.org/media?articleid=138217 "Media"]. Olympic.org.</ref>.
 
Горад разьмешчаны на рацэ [[Мансанарэс]] у цэнтры краіны. Зьяўляючыся сталіцай Гішпаніі, горад месьціць рэзыдэнцыю ўрада, а таксама [[Мадрыдзкі каралеўскі палац|рэзыдэнцыю гішпанскага манарха]], Мадрыд таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам Гішпаніі<ref>[https://web.archive.org/web/20100312021025/http://www.indiana.edu/~overseas/flyers/mad_ies.html "Madrid"]. Indiana.edu.</ref>. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны зьнешні выгляд. Ягоныя славутасьці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, [[Тэатар Рэал]] (Каралеўскі тэатар) з адрэстаўраваным у 1850 годзе Опэрным тэатрам; парк [[Буэна Рэтыра]], заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі XIX стагодзьдзя, якая зьмяшчае некаторыя з гістарычных архіваў Гішпаніі, археалягічны музэй, а таксама [[Залаты трохкутнік мастацтваў]], разьмешчаны ўздоўж [[Пасэо дэль Прада]] й які складаецца з трох мастацкіх музэяў: [[Прада (музэй)|музэй Прада]], [[Нацыянальны цэнтар мастацтва каралевы Сафіі]] й [[музэй Тысэна-Барнэмісы]]<ref>[http://www.easyexpat.com/madrid_en/overview_geography.htm "Madrid: Overview"]. Easy expat.</ref>.
 
== Гісторыя ==