Віталь Уткін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Czalex (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:48, 26 студзеня 2021

Віталь Уткін (нар. 20 чэрвеня 1965 г., Гомель) - беларускі дзяржаўны дзеяч часоў рэжыму Лукашэнкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 7-га скліканьня.

Віталь Юр’евіч Уткін
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII скліканьня
6 сьнежня 2019 г. — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Старшыня адміністрацыі Чыгуначнага раёну г. Гомеля
2014 — 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 чэрвеня 1965 (58 гадоў)
Гомель
Дзеці: 3
Адукацыя: Украінская акадэмія ўнутраных справаў, Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных справаў па спэцыяльнасьці «Правазнаўства», пазьней - Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнароднае права».

Працаваў маляром.

З 1984 па 1986 гг. служыў у савецкіх унутраных войсках, пасьля чаго працаваў у органах МУС СССР.

З 1993 па 2014 гг. працаваў на розных пасадах у Гомельскім аблвыканкаме

У 2014 — 2019 гг. быў старшынём адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля.

У 2019 г. прызначаны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га скліканьня

Палітычная пазыцыя, скандальныя заявы

Неаднаразова выступаў з абражальнымі заявамі на адрас беларускіх нацыянальных сымбаляў.[1][2]

У 2020 годзе падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта публікаваў матар'ялы і рабіў заявы з мэтай дыскрэдытацыі праціўнікаў А. Лукашэнкі[3][4].

Пасьля гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў у жніўні 2020 г., якія суправаджаліся масавымі фактамі гвалту і забойствамі грамадзянаў, Уткін удзельнічаў у публічных мерапрыемствах у падтрымку рэжыма Лукашэнкі і сілавікоў. Памочніца В. Уткіна праяўляла агрэсію да журналістаў незалежных СМІ, якія спрабавалі задаць яму пытаньне.[5]

У лістападзе 2020 г. Уткін абражаў беларускіх спартоўцаў, у тым ліку алімпійскую мэдалістку Аляксандру Герасіменю за крытыку рэжыма А. Лукашэнкі.[6] Распаўсюджваў кансьпіралягічныя тэорыі пра нібыта агрэсіўныя пляны замежных краінаў супраць Беларусі[7]

У студзені 2021 году заявіў, што перанос чампіянату сьвету па хакеі зь Беларусі, зьдзейсьнены ў адказ на масавы гвалт і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў на працягу беларускага палітычнага крызісу 2020-2021 гг., нібыта матываваны помстай кампаній-спонсараў чампіянату за паразу гітлераўскай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне[8]. Крытыкаваў Сьвятлану Ціханоўскую за скасаваньне чампіянату.[9]

Сям’я

Жанаты, мае трох дзяцей

Спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Отжиговый депутат из Гомеля увидел в переносе ЧМ по хоккею месть за Вторую мировую, а до этого пытался спасти турнир письмом Третьяку [Дэпутат-дзівак з Гомля ўбачыў у пераносе чампіянату сьвету па хакею помсту за Другую сусьветную, а перад гэтым спрабаваў выратаваць турнір лістом да Ўладзіслава Трацьцяка] - Tribuna.com, 25.01.2021
  2. ^ Виталий Уткин: белорусскому народу предложен политический коктейль из сепаратизма, экстремизма, предательства определённого [Віталь Уткін: беларускаму народу прапанаваны палітычны кактэйль з сэпаратызму, экстрэмізму, здрады пэўнай] - СТБ, 14.09.2020
  3. ^ Способность не видеть хорошего или "вирус Тихановского" [Здольнасьць ня бачыць добрага, або "вірус Ціханоўскага"] - Афіцыйная старонка дэпутата В. Уткіна на сайце ПП НС РБ, 14 ліпеня 2020 г.
  4. ^ Информационный материал для размышления [Інфармацыйны матар'ял для развагаў] - Афіцыйная старонка дэпутата В. Уткіна на сайце ПП НС РБ, 10 ліпеня 2020 г.
  5. ^ Депутат Уткин поддерживает действия ОМОН? [Дэпутат Уткін падтрымлівае дзеяньні АМАП?] - Флагшток, 10.08.2020
  6. ^ Депутат Уткин высказался об Александре Герасимене: «Это и есть предательство» [Дэпутат Уткін выказаўся пра Аляксандру Герасіменю: "Гэта і ёсьць здрада"] - СТБ, 08.11.2020
  7. ^ «Наш Президент не ушёл, как Горбачёв. Он не ушёл – он стал впереди, его все увидели». Мнение Виталия Уткина [Наш Прэзыдэнт не сыйшоў, як Гарбачоў] - СТБ, 03.12.2020
  8. ^ Дэпутат: Адмена ЧС па хакеі — помста нам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне - Наша Ніва, 25.01.2021
  9. ^ Уткин: Тихановская и компания сорвали с себя маски – что они действительно хотят для белорусского народа [Уткін: Ціханоўская і кампанія сарвалі зь сябе маскі - што яны сапраўды хочуць для беларускага народу] - СТБ. 24.01.2021