Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 191:
== Геаграфія ==
=== Рэльеф ===
Берасьце разьмяшчаецца ў межах заходняй часткі [[Беларускае Палесьсе|Беларускага Палесься]] — [[Берасьцейскае Палесьсе|Берасьцейскім Палесьсі]]. Рэльеф роўны, вызначаецца разьмяшчэннем на [[Высокаўская раўніна|Высокаўскай раўніны]], а таксама далінамі рэк. Даліны рэк у межах места шырокія, у раёне [[Берасьцейская крэпасьць|крэпасьці]] яны злучаюцца. Абсалютныя вышыні ад 123 м (вышыня зрэзу [[Заходні Буг|Бугу]]) да 130 м, з слабым зьніжэньнем да [[абалона|абалоны]] [[Мухавец|МухаўцуМухаўца]].
 
=== Гідраграфія ===
Радок 295:
Цяперашнія афіцыйныя раёны Берасьця — штучныя негістарычныя ўтварэньні савецкага часу, межы якіх не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі места<ref name="viacorka-2016">[[Вінцук Вячорка|Вячорка В.]] [https://www.svaboda.org/a/27837792.html Як палюбіць Савецкі раён?], [[Радыё Свабода]], 22.06.2016 г.</ref>. Яны маюць безаблічныя [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыйныя]] («Маскоўскі раён») і палітызаваныя ў духу [[Расея|расейскай]] [[Камунізм|камуністычнай]] [[Прапаганда|прапаганды]] («Ленінскі раён») назвы, нададзеныя без уліку мясцовых беларускіх тапанімічных традыцыяў<ref name="viacorka-2016"/>.
 
Мікрараёны: [[Адамкова]], [[Аркадыя]], [[Бярозаўка (Берасьце)|Бярозаўка]], [[Валынка]] (з Кацельняй Баярскай і Пелчыцамі), Вулька (разам з Вулькай Падгародзкай і Сояй), [[Вычулкі]], [[Граеўка]], [[Дуброўка (Берасьце)|Дуброўка]], Задворцы Новыя, [[Задворцы Старыя]], [[Кіеўка]], Кавалёва, [[Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет)|Казловічы]], [[Кацін бор]], Красны двор, Лысая гара, Паўднёвы ([[Траўгутова]], Дубіньнікі), [[Плоска]], [[Пугачова]], [[Рэчыца (Берасьце)|Рэчыца]], [[Трышын]], Усход ([[Гузьні (Берасьце)|Гузьні]], Крушына). Цэнтральная частка сучаснага Берасьця ахоплівае колішнія мясцовасьці [[Тапалёва (Берасьце)|Тапалёва]] (тут збудавалі новы цэнтар места ў сярэдзіне XIX ст.), вядомае яшчэ зь сярэднявечча прадмесьце [[Шпановічы]], разьмешчанае ўздоўж правага берагу ракі [[Мухавец|МухаўцуМухаўца]] і Інтэнданцкі гарадок, збудаваны ў 1875—1880 гадох.
 
Агулам у розныя часы да Берасьця далучылі каля 30 населеных пунктаў, аднак з прычыны іх рознай велічыні і ў выніку нядбайнага стаўленьня уладаў да захаваньня тапанімічнай спадчыны ня ўсе яны сталі асобнымі мікрараёнамі і адзначаныя на мапе сучаснага места.
Радок 441:
У 1945—1948 гадох супрацоўнікі інстытуту «[[Белдзяржпраект]]» распрацавалі генэральны плян аднаўленьня і рэканструкцыі Берасьця (плян удакладняўся і карэктаваўся архітэктарам Г. Парсаданавым да 1953 году). Генэральны плян вызначаў кірунак разьвіцьця Берасьця на 2 паваенныя дзесяцігодзьдзі і прадугледжваў удасканаленьне яго плянавальнай структуры, разьбіваў усю тэрыторыю места на плянавальныя раёны, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на прамысловыя і жылыя раёны, мікрараёны. Берасьце разьвівалася ва ўсходнім (раёны [[Кіеўка]] і [[Усход (Берасьце)|Усход]]), паўночным ([[Адамкава]] — [[Рэчыца (Берасьце)|Рэчыца]] — [[Граеўка]]) і часткова паўднёвых кірунках. Прадугледжвалася аднаўленьне, рэканструкцыя і ўпарадкаваньне цэнтру места і галоўных магістраляў. Як адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар Берасьця забудоўваўся яго цэнтральны пляц. У цэнтры ўзводзіліся 4—5-і павярховыя дамы (архітэктары А. Сувораў, З. Леўчанка), праводзіліся рэканструкцыя [[Чыгуначны вакзал (Берасьце)|чыгуначнага вакзалу]] (1956), вялося будаваньне ўнівэрсальнай крамы (1955) і [[Буг (гатэль)|гатэлю «Буг»]] (1958)<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}} С. 16.</ref>.
 
Згодна з новым генэральным плянам разьвіцьця Берасьця, распрацаваным у інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў) і зацьверджаным у 1965 годзе, далейшае разьвіцьцё места адбывалася ва ўсходнім кірунку: ствараўся ўсходні прамысловы вузел, вялося будаваньне найбуйнейшага раёну Ўсходу, які складаўся з 7 мікрараёнаў і грамадзкага цэнтру. У 1970-я гады пачалося засваеньне зямель пад жылую забудову ў паўднёвым кірунку (левабярэжная частка ракі [[Мухавец (рака)|МухаўцуМухаўца]]). Паўднёвы жылы раён разьлічваўся на 70—80 тысячаў жыхароў і складаўся з 6 мікрараёнаў. У пачатку 1970-х гадоў у Берасьці сфармалася 6 раёнаў, дзе вялося будаваньне жытла: паўднёвы, цэнтральны, усходні, Граеўскі, Адамкова—Рэчыца і раён [[Камянецкая шаша|Камянецкай шашы]]. Паводле праекту пляну цэнтру Берасьця 1968 году (архітэктары В. Анікір, Г. Трушнікава) сфармаваўся ансамбль грамадзкіх будынкаў у раёне цэнтральнага пляцу, праводзілася рэканструкцыя цэнтральных вуліцаў<ref name="HVB-17">{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}} С. 17.</ref>.
 
У 1985 годзе [[Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут урбаністыкі]] распрацаваў праект рэгенэрацыі гістарычнай часткі Берасьця, які прадугледжваў захаваньне пляну, што склаўся гістарычна, як помніка ўрбаністыкі. Гэты праект стаў першым досьведам у сэрыі праектаў рэгенэрацыі гістарычных местаў Беларусі. У зьвязку з будаваньнем прадпрыемстваў паўднёвага прамысловага вузла ў 1980-я гады зьявіўся новы раён места — паўднёва-ўсходні (з 1983 году забудоўваецца мікрараён [[Паўднёвы Ўсход (Берасьце)|Паўднёвы Ўсход-3]]). У паўднёвым прамысловым вузьле разьмяшчаецца машынна-будаўнічае аб’яднаньне<ref name="HVB-17"/>.