Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Забудова: дапаўненьне
→‎Плян: пунктуацыя
Радок 428:
 
=== Плян ===
У 1945—1948 гадох супрацоўнікі інстытуту «[[Белдзяржпраект]]» распрацавалі генэральны плян аднаўленьня і рэканструкцыі Берасьця (плян удакладняўся і карэктаваўся архітэктарам Г. Парсаданавым да 1953 году). Генэральны плян вызначаў кірунак разьвіцьця Берасьця на 2 паваенныя дзесяцігодзьдзі і прадугледжваў удасканаленьне яго плянавальнай структуры, разьбіваў усю тэрыторыю места на плянавальныя раёны, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на прамысловыя і жылыя раёны, мікрараёны. Берасьце разьвівалася ва ўсходнім (раёны [[Кіеўка]] і [[Усход (Берасьце)|Усход]]), паўночным ([[Адамкава]] — [[Рэчыца (Берасьце)|Рэчыца]] — [[Граеўка]]) і часткова паўднёвых кірунках. Прадугледжвалася аднаўленьне, рэканструкцыя і ўпарадкаваньне цэнтру места і галоўных магістраляў. Як адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар Берасьця забудоўваўся яго цэнтральны пляц. У цэнтры ўзводзіліся 4—5-і павярховыя дамы (архітэктары А. Сувораў, З. Леўчанка), праводзіліся рэканструкцыя [[Чыгуначны вакзал (Берасьце)|чыгуначнага вакзалу]] (1956), вялося будаваньне ўнівэрсальнай крамы (1955) і [[Буг (гатэль)|гатэлю «Буг»]] (1958)<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|51-1к}} С. 16.</ref>.
 
Згодна з новым генэральным плянам разьвіцьця Берасьця, распрацаваным у інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў) і зацьверджаным у 1965 годзе, далейшае разьвіцьцё места адбывалася ва ўсходнім кірунку: ствараўся ўсходні прамысловы вузел, вялося будаваньне найбуйнейшага раёну Ўсходу, які складаўся з 7 мікрараёнаў і грамадзкага цэнтру. У 1970-я гады пачалося засваеньне зямель пад жылую забудову ў паўднёвым кірунку (левабярэжная частка ракі [[Мухавец (рака)|Мухаўцу]]). Паўднёвы жылы раён разьлічваўся на 70—80 тысячаў жыхароў і складаўся з 6 мікрараёнаў. У пачатку 1970-х гадоў у Берасьці сфармалася 6 раёнаў, дзе вялося будаваньне жытла: паўднёвы, цэнтральны, усходні, Граеўскі, Адамкова—Рэчыца і раён [[Камянецкая шаша|Камянецкай шашы]]. Паводле праекту пляну цэнтру Берасьця 1968 году (архітэктары В. Анікір, Г. Трушнікава) сфармаваўся ансамбль грамадзкіх будынкаў у раёне цэнтральнага пляцу, праводзілася рэканструкцыя цэнтральных вуліцаў<ref name="HVB-17">{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|51-1к}} С. 17.</ref>.
 
У 1985 годзе [[Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут урбаністыкі]] распрацаваў праект рэгенэрацыі гістарычнай часткі Берасьця, які прадугледжваў захаваньне пляну, што склаўся гістарычна, як помніка ўрбаністыкі. Гэты праект стаў першым досьведам у сэрыі праектаў рэгенэрацыі гістарычных местаў Беларусі. У зьвязку з будаваньнем прадпрыемстваў паўднёвага прамысловага вузла ў 1980-я гады зьявіўся новы раён места — паўднёва-ўсходні (з 1983 году забудоўваецца мікрараён [[Паўднёвы Ўсход (Берасьце)|Паўднёвы Ўсход-3]]). У паўднёвым прамысловым вузьле разьмяшчаецца машынна-будаўнічае аб’яднаньне<ref name="HVB-17"/>.