Жыве Беларусь!: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(імя ўдзельніка выдаленае)
(імя ўдзельніка выдаленае)
Радок 50:
[[Файл:Protesters shouting Long live Belarus (Жыве Беларусь) during protests.webm|thumb|right|Сотні тысячаў пратэстоўцаў гукаюць «Жыве Беларусь!» у час [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|акцыі пратэсту]] ў Менску, 2020 г.]]
 
Па аднаўленьні незалежнасьці [[Рэспубліка Беларусь|Беларусі]] ў 1990 годзе загучаў у афіцыйных выступаў, на ўрачыстых імпрэзах і зборах, у залі [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|парлямэнту незалежнай Беларусі]]<ref name="Lemiesau">[[Іван Лепешаў|Лемешев И.]] [http://secret-r.net/index.php/arkhiv-publikatsij/13-2013/zhyve-belarus.html «Жыве Беларусь!»] // Секретные исследования. № 19, 2013 г.</ref>. Тады ж зьявілася песьня «Жыве Беларусь!» (музыка — [[Васіль Раінчык]], словы — [[Леанід Пранчак]]), якая прэтэндавала на статус дзяржаўнага гімну Беларусі<ref>[https://belaruspartisan.by/bel/life/192216/ Якая песня павінна быць гімнам Беларусі? (аўдыё)], [[Беларускі партызан]], 19.09.2011 г.</ref>.

Па ўсталяваньні [[аўтарытарызм|аўтарытарнага]] [[Рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі]] і аднаўленьні [[Русіфікацыя Беларусі#Рэжым Лукашэнкі|палітыкі русіфікацыі Беларусі]] (1995 год) практычна зьнік з афіцыйнага ўжытку, аднак працягваў шырока выкарыстоўвацца ў асяродзьдзі дэмакратычнай апазыцыі. Заклік «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» пашыраў легендарны герой беларускага руху [[Мірон]], які рэгулярна ўздымаў нацыянальны [[бел-чырвона-белы сьцяг]] у цяжкадаступных (высокіх і небясьпечных) месцах<ref>[https://www.svaboda.org/a/24712891.html Мірон адзначае Дзень герба і бел-чырвона-белага сьцяга], [[Радыё Свабода]], 19 верасьня 2012 г.</ref>. У 2012 годзе на 62-м [[Канскі кінафэстываль|Канскім кінафэстывалі]] адбылася прэм'ера фільму [[Жыве Беларусь (фільм)|Жыве Беларусь]], прысьвечанага палітычнаму рэжыму Лукашэнкі.

Разам з тым пад дэвізам «Жыве Беларусь!» у 1990—2020 гадох выходзіла «[[Народная газета]]»<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=264786 «Народная газета» змяніла дэвіз «Жыве Беларусь!» на іншы], [[Наша Ніва]], 5 сьнежня 2020 г.</ref> — афіцыйнае друкаванае выданьне [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|парлямэнту Беларусі]] (з 1996 году — створанага [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнкам]] [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага сходу]]). У 2002 годзе ўлады зацьвердзілі [[Мы, беларусы|афіцыйны гімн]] з радком у прыпеве «''Вечна жыві і квітней, Беларусь!''», які маючы мадыфікаваную структуру цалкам адпавядае «Жыве Беларусь!» або «Няхай жыве Беларусь!»<ref name="tut.by_11.11.2020"/>. У 2007 годзе газэта [[Советская Белоруссия]] зазначыла, што выраз «Жыве Беларусь!» сэнсава адпавядае тагачасным афіцыйным лёзунгам «За Беларусь!» і «Квітней, Беларусь!»<ref name="Korbut"/>.
 
У 2020 годзе заклік «Жыве Беларусь!» стаў адным з сымбаляў [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня]]<ref name="Plachimovic"/>. Тым часам у пратаколах і сьледчых пастановах рэжыму Лукашэнкі яго азначаюць як «''антыдзяржаўны лёзунг''»<ref>{{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 24 сьнежня 2010 | url = https://www.svaboda.org/a/2258284.html | загаловак = «Ён трымаў выбітыя амапаўцам зубы ў руках і прасіў дапамогі…» | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]| дата = 28 сьнежня 2010 | мова = | камэнтар = }}</ref> і «''цынічны надпіс, які абражае пачуцьці грамадзянаў''»<ref name="tut.by_11.11.2020"/>. Гэтыя азначэньні цалкам зьняпраўджвае экспэртыза, праведзеная ў кастрычніку 2020 году супрацоўнікамі Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. Паводле высноваў лігвістаў, шырокае ўжываньне выразу-[[фразэалягізм]]у «Жыве Беларусь!» у розныя часы стала магчымым толькі дзякуючы яго зьместу — зычаньню росквіту сваёй зямлі, сваёй дзяржаве<ref name="tut.by_11.11.2020"/>. Гэты выраз адлюстроўвае сутнасьць унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, скіраванай на забесьпячэньне росквіту краіны і росту дабрабыту яе грамадзянаў<ref name="tut.by_11.11.2020"/>.